Авторизация
 

У ААТ «Мікалаёўскі» заканчваецца маштабнае будаўніцтва і рэканструкцыя на ферме «Навасёлкі»

 Неабходнасць рэфармаваць малочную галіну – адна з самых актуальных тэм у сельскай гаспадарцы. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў рэспубліцы праходзіць кампанія па іх мадэрнізацыі і сучасным аснашчэнні. У ААТ «Мікалаёўскі» маштабнае будаўніцтва і рэканструкцыя на ферме «Навасёлкі» разгарнуліся ў 2019 годзе. Два ангары «клюшачнікі» дырэктар гаспадаркі Аляксей Лаўрыновіч вырашыў не проста дабудаваць, каб эксплуатаваць як кароўнікі на 460 галоў, але і аб’яднаць даільнай залай. Узяліся за работу гаспадарчым спосабам.

 

Ствараць сучасны малочнатаварны комплекс уласнымі сіламі няпроста. Гэта «вымывае» абаротныя сродкі. У той жа час, са слоў дырэктара, значна спрашчае некаторыя працэсы і амаль удвая змяншае кошт аб’екта, які складзе па папярэдніх падліках 2,48 мільёна рублёў. З пачатку будаўніцтва ў яго ўклалі 1,05 мільёна ўласных сродкаў.

 
 Комплекс гатовы на 85 %. Ангар для захоўвання кармоў і адзін кароўнік для дойнага статка практычна здадзены пад ключ. Уражвае маштаб намаганняў па ўкладцы бетону, хапіла спраў зваршчыкам. Цяпер будаўнічыя сілы сканцэнтраваны на даільнай зале, дзе заняты спецыялісты «Капіталдрэўпрадукта», малога прадпрыемства «Будкамплектналадка», брэсцкія і свае рабочыя.

 

Да фінішу яшчэ далекавата, яго набліжэнне стрымлівае недахоп фінансавых сродкаў. Аднак у планах дырэктара здаць аб’ект да пачатку зімова-стойлавага сезона. Гэта дасць магчымасць сканцэнтраваць буйную рагатую жывёлу ў адным месцы, дзе ў поўным аб’ёме выконваюцца тэхналогіі яе вырошчвання, атрымліваць дадаткова ў год 2 120 тон малака і выручку ў суме 1 697 тысяч рублёў.

 
Немалаважна, што істотна палепшацца ўмовы працы жывёлаводаў. Прыгадвае Аляксей Леанідавіч, як да 2018 года ў штаце гаспадаркі паменела на 28 аператараў машыннага даення: многія пайшлі на заслужаны адпачынак па ўзросце, стане здароўя, сабраліся і ў водпуск па доглядзе за дзіця. У сувязі з гэтым перажывалі кадравы голад. Цяпер 1 337 галоў дойнага статка ў ААТ «Мікалаёўскі» абслугоўваюць 17 даярак. З уводам у эксплуатацыю сучаснага комплексу працоўных рук спатрэбіцца менш. Напрыклад, у новых умовах 460 кароў падояць удзвюх, трэцяя будзе падменная. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта