Біяметрыяныя дакументы (ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна – ID-картка), біяметрычны пашпарт уводзяцца ў краіне з 1 верасня, згодна з Указам ад 16 сакавіка № 107 «Аб біяметрычных дакументах». На біяметрычным пашпарце будзе размяшчацца дадатак Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (модуль ICAO), неабходны для ідэнтыфікацыі грамадзян пры выездзе за мяжу.
ID-картка будзе з’яўляцца ўнутраным дакументам, які пацвярджае асобу. Яна патрэбна для ажыццяўлення аперацый з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу і ідэнтыфікацыі (пацвярджэння асобы) на аснове дадзеных у чыпе ID-карткі (ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, пол, дата выдачы і тэрмін дзеяння, грамадзянства, месца нараджэння і краіна, якая выдала дакумент). Усе астатнія звесткі (месца рэгістрацыі, шлюб, дзеці і так далей) са згоды ўладальніка ID-карткі будуць атрымліваць праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з РУП «НЦЭУ» на аказанне электронных паслуг.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры (прыём грамадзян на працу), заключаюць грамадзянска-прававыя дагаворы (і іншыя працэдуры, дзе патрэбна прадастаўляць дакументы, якія пацвярджаюць асобу), неабходна ў бліжэйшы час закупіць счытвальнікі ідэнтыфікацыйных картак, правесці іх тэсціраванне.
Інфармацыя пра патэнцыяльных пастаўшчыкоў счытвальнікаў ідэнтыфікацыйных картак утрымліваецца на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі www.mpt.gov.by у раздзеле «Біяметрычныя дакументы». Тут можна азнаёміцца з прызначэннем і прынцыпамі работы Беларускай інтэграванай сервісна-разліковай сістэмы, даведацца пра біяметрычныя дакументы, спампаваць праграмнае забеспячэнне (кліентскую праграму) для работы счытвальнікаў ID-картак.
Па пытаннях падключэння, тэсціравання счытвальнікаў ID-картак, атрымання тэставых маркераў ID-картак, устаноўкі праграмнага забеспячэння звяртайцеся да адміністратара баз дадзеных упраўлення спраў райвыканкама Сяргея Жабенка на нумар 5 19 78.
Наталія БРАДНІЦКАЯ, кіраўнік спраў – начальнік упраўлення справамі райвыканкама.
Фота для ілюстрацыі.