Авторизация
 

Шматдзетным сем’ям дапамогуць сабрацца ў школу

 Для сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).

 

Заяву аб аказанні матэрыяльнай дапамогі трэба падаць у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна з 1 ліпеня. Адрас: г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 36 – 2, каб. 8.

 
Да заявы прадастаўляюць наступныя дакументы:
- пашпарт ці дакумент, які пацвярджае асобу;
- пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей;
- пасведчанне шматдзетнай сям’і;
- даведкі з устаноў адукацыі для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю;
- даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і;
- нумар асабістага рахунку ў ААБ «Беларусбанк» на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.

 
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 5 27 44.

 

Выплаты да навучальнага года – адно з мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021 – 2025 гады.

 

Ала ФЕДАРЭЦ, загадчык аддзялення ТЦСАН.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта