Авторизация
 

Зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання

 Указам № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2021 годзе» зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных выпрабаванняў. Яе старшынёй прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Пятрышанка. У складзе абласной – восем чалавек. Сёлета яе ўзначаліў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Уладзімір Гадзяцкі.

 

Як і ў папярэднім годзе, у вобласці арганізаваны чатыры пункты тэсціравання: на базе Віцебскага тэхналагічнага, імя П. М. Машэрава і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў, а таксама Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ завяршылася 1 чэрвеня. Сёлета гэта 21 219 чалавек, што на 934 менш мінулагодняга.

 
Тэсціраванне стартавала 16 чэрвеня і пройдзе па 8 ліпеня па 11 прадметах: беларускай мове, рускай і замежнай (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай), матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі. Найбольш шматлікія па колькасці ўдзельнікаў уступныя іспыты па рускай і замежнай мовах, матэматыцы.

 
14, 16 і 18 ліпеня вызначаны як рэзервовыя дні для ўдзелу ў тэсціраванні (пры ўважлівай прычыне няяўкі). Іх рэгістрацыя пройдзе з 2 ліпеня па 9 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пачатак ЦТ па прадметах – у 11 гадзін. Дапускаць абітурыента ў пункт будуць толькі па пашпарце.

 
Створаны адпаведныя камісіі па кантролі, куды дадаткова далучана звыш 285 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікі ўстаноў адукацыі. Абласная заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення ў дзяржаўныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты, прымаць прадугле- джаныя заканадаўствам меры па выяўленых фактах парушэнняў, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленні асобных палажэнняў нарматыўна-прававых актаў.

 
Удзельнікам цэнтралізаванага тэсціравання забаронена мець пры сабе, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны ці іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Нічога лішняга, акрамя дакумента, які пацвярджае асобу, пропуску, ручкі (гелевай ці капілярнай) з чарніламі чорнага колеру ў руках не павінна быць.

 
Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ прымаюць па кантактных тэлефонах гарачых ліній у рабочыя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак 13.00 - 14.00) ў Камітэце дзяржкантролю вобласці 8 (0212) 37 61 82, у Полацкім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю 8 (0214) 74 87 50, Аршанскім 8 (0216) 51 09 26.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта