Авторизация
 

У Міёрах абнавілі раённую Дошку гонару

 У райцэнтры абнавілі раённую Дошку гонару. На ёй партрэты чатырнаццаці прадстаўнікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы, дзесяць найменняў калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў, якія па выніках работы за 2020 год дасягнулі высокіх паказчыкаў, унеслі важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, культуры, мясцовага самакіравання. Найлепшым у сваёй галіне падзякавалі на ўрачыстасці 30 красавіка.

 

Вітаючы ўдзельнікаў свята, кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што добрасумленная праца застаецца галоўным рэсурсам росквіту роднага краю. Пры дапамозе яе ўвасабляем ідэі, развіваем творчы патэнцыял, асвойваем найноўшыя тэхналогіі, забяспечваем дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, захоўваем і памнажаем рабочыя месцы. Ігар Валер’евіч падзякаваў за плён і адданасць справе, пажадаў здароўя і дабрабыту.

 

Прыемным дадаткам да цёплых слоў сталі кветкі і дыпломы ад райвыканкама, падарункавыя сертыфікаты ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і яркі святочны канцэрт. На сцэне раённага Дома культуры выступілі артысты ваеннага духавога аркестра Полацкага пагранічнага атрада.  Разнастайныя тэматычна і жанрава песні і музычныя кампазіцыі спалучалі ў сабе ноткі патрыятызму, лірыкі і весялосці, што прыйшлося даспадобы гледачам.

 

З нагоды свята ў фае РДК размясцілася экспазіцыя раённага гісторыка-этнаграфічнага музея пра землякоў, якія праслаўлялі малую радзіму самаадданай працай. Пра пераемнасць пакаленняў сведчылі работы, прадстаўленыя на фотаконкурс «Першамай у аб’ектыве часу», які праводзіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Шануе моладзь і духоўна-культурную спадчыну свайго роду, што занатавана ў вырабах народнай творчасці выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта