Авторизация
 

На пасяджэнні Міёрскага райвыканкама абмеркавалі план мерапрыемстваў па ўмацаванні аховы труда

 На Міёршчыне арганізавана работа па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, папярэджанні вытворчага траўматызму, гібелі людзей ад знешніх прычын, як патрабуе Дырэктыва № 1. Райвыканкамам зацверджаны план мерапрыемстваў, у рэалізацыі якога задзейнічаны практычна ўсе яго структурныя падраздзяленні, службы, мясцовыя Саветы дэпутатаў. Камісія па ахове працы аналізуе стан працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў калектывах, заслухвае справаздачы кіраўнікоў. Дзякуючы супольнай працы ў бягучым годзе не дапусцілі няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у выніку ўтапленняў, суіцыдаў, злачынных дзеянняў. Разам з тым паболела смерцяў ад атручвання алкаголем, па прычыне пажараў, дарожна-транспартных здарэнняў. За тры месяцы ад знешніх прычын загінулі дзевяць чалавек. На пасяджэнні райвыканкама пра гэта інфармаваў начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Вячаслаў БЯЛЬКО.

 

Асноўныя прычыны трагічных здарэнняў – бестурботныя адносіны да асабістай бяспекі, а яшчэ парушэнні вытворчай і працоўнай дысцыпліны. Добрага не чакай, калі работнікі з’яўляюцца на працу нецвярозымі ці эксплуатуюць няспраўныя механізмы, абсталяванне, інструменты, рамантуюць тэхніку без супрацьаткатных упораў, не клапоцяцца пра пажарную бяспеку, не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай аховы.

 
У пачатку студзеня непрыемны інцыдэнт здарыўся на камбікормавым заводзе: нецвярозы супрацоўнік зваліўся з вышыні і атрымаў цяжкія траўмы. Па заканчэнні спецыяльнага расследавання няшчасны выпадак не прызнаны вытворчым. Аднак кіраўніцтва завода і службовых асоб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. З агульнай колькасці траўмаваных за мінулы год 86 % даводзіцца на арганізацыі камунальнай формы ўласнасці, у тым ліку 71 % адбыўся ў галіне сельгасвытворчасці. Такая сітуацыя сведчыць пра тое, што ў кожнай установе ад работнікаў трэба патрабаваць дысцыпліны і парадку. Калі ніхто ні за што не адказвае, дазваляецца вольнасць, складана дасягаць і найлепшых вытворчых паказчыкаў.

 
Сёлета за парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны прыцягнулі да адказнасці 12 чалавек. Яны не з’яўляліся на працу, у выніку чаго сямёра з іх цяпер у пошуках новай. Летась па гэтай прычыне пакаралі 61 работніка, без працоўнага месца засталося 14. Сямёра пацярпелі з-за распіцця і ўжывання спіртных напояў, наркатычных і таксічных рэчываў у рабочы час ці на працоўным месцы.

 
Практычную дапамогу наймальнікам па арганізацыі здаровых і бяспечных умоў працы аказвае мабільная група райвыканкама з удзелам прафсаюзаў, прадстаўнікоў кантралюючых і назіральных органаў. Сёлета яна наведалася ў 16 арганізацый розных відаў дзейнасці, выявіла 61 парушэнне. 28 % ад іх аператыўна выправілі, бо не патрабаваліся часавыя і фінансавыя затраты. Пры гэтым многія кіраўнікі не лічаць работу па ахове працы прыярытэтнай, прадпісанні выконваюць у апошнюю чаргу. Найлепш работа арганізавана ў арганізацыях, дзе добрасумленныя спецыялісты па ахове працы. Іх 21 у раёне, 43 % маюць вышэйшую адукацыю, 24 % – інжынерна-тэхнічную.

 
Работа па папярэджанні гібелі людзей стала сістэмнай, носіць мэтанакіраваны характар. Аднак прафілактыка патрабуе большай увагі. Сёлета ў раёне здарылася 15 пажараў, што на 12 больш, чым летась. Церпіць жылы фонд, загінулі тры чалавекі. Столькі ахвяр налічыў увесь 2020-ы год. Самая неспрыяльная абстаноўка склалася на тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета, дзе зарэгістраваны тры пажары і дзве гібелі. Калі прычынай леташніх трагедый стаў алкаголь, сёлета толькі адзін чалавек напярэдадні быў нецвярозы, астатнія ахвяры – нямоглыя пажылыя жанчыны.

 
У ліку асноўных прычын узнікнення пажараў: парушэнні правіл эксплуатацыі печаў – два выпадкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём – пяць, няправільнае выкарыстанне электрасетак і электраабсталявання – адзін. Па сямі фактах праводзіцца расследаванне. Агонь знішчыў пяць пабудоў, 13 пашкодзіў, учынена шкода на суму 92 тысячы рублёў. Выратавана 16 будынкаў, матэрыяльных каштоўнасцей на суму 40 тысяч рублёў.

 
Аналізуючы прычыны і ўмовы, якія прыводзяць да надзвычайных сітуацый, начальнік РАНС Віталь Ганін ахарактарызаваў дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі, а таксама каардынацыю работы з боку старшынь назіральных камісій пры сельсаветах і ў райцэнтры як слабаэфектыўную. З яго слоў, патрэбны новыя падыходы, больш дакладнае ўзаемадзеянне і жорсткае патрабаванне да вырашэння праблемных пытанняў, сярод якіх барацьба са шкоднымі звычкамі, садзейнічанне працаўладкаванню і занятасці. Больш увагі трэба надаваць пажылым, асабліва інвалідам.

 
Асобна Віталь Аляксандравіч звярнуў увагу на ведамасны жыллёвы фонд. Работа па прывядзенні яго ў належны супрацьпажарны стан зведзена да нуля, як і роля створаных пажарна-тэхнічных камісій у арганізацыях. Яны не правяраюць і не кантралююць, як жыхары выконваюць правілы бяспекі. З пачатку года толькі ў ведамасным жыллёвым фондзе раёна здарыліся тры пажары: у ААТ «Узмёнскі край», «Пад’ельцы», «Любінова». А яшчэ трэба лепш арганізоўваць работу па добраўпарадкаванні, выяўленні аварыйных аб’ектаў, пустых і старых дамоў. Начальнік РАНС прапанаваў мерапрыемствы, пры выкананні якіх установы і арганізацыі забяспечаць аптымальныя ўмовы для бяспечнай жыццядзейнасці насельніцтва раёна.


На супрацьдзеянне п’янству, папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў накіравана работа праваахоўных органаў. Начальнік РАУС Васіль Балад звярнуў увагу, што за студзень – сакавік супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама адрэагавалі на 69 заяў і паведамленняў пра злачынствы. Па ўсіх лініях служб на тэрыторыі раёна іх зарэгістравана 40, што на сем менш, чым летась. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва раёна склаў 20,6. На фоне росту колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх паказчык застаецца на мінулагоднім узроўні. Такіх учынена тры на тэрыторыі Міёршчыны, усе па лініі крымінальнага вышуку. Усяго па гэтай лініі зарэгістравана 20 злачынстваў, у выніку якіх пацярпелі 26 чалавек, у тым ліку пяць пенсіянераў, два непаўналетнія, шэсць непрацоўных.

 
Для папярэджання і найхутчэйшага раскрыцця злачынстваў у грамадскіх месцах у райцэнтры і Дзісне ўстаноўлена 17 камер відэаназірання. Яны ўжо неаднойчы дапамагалі аператыўна затрымліваць зладзеяў, прадухіляць бойкі ў грамадскіх месцах. Важная іх роля ў захаванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб’ектах захоўвання. Цяпер распаўсю- джаны крадзяжы металалому. У ход ідуць каналізацыйныя люкі, нават чыгуначныя рэйкі. Таму трэба ліквідоўваць умовы і прычыны такога становішча спраў.

 
Трывожная з’ява нашага часу – кіберзлачыннасць, калі людзі становяцца аб’ектам «атакі» аматараў лёгкай нажывы шляхам маніпуляцый з банкаўскімі карткамі. Тэлефануюць на мабільны і просяць дадзеныя карткі, сакрэтны код стопрацэнтныя махляры. Людзі з-за няведання і неабачлівасці развітваюцца з заробленымі грашыма, якія назапашваюць гадамі на кватэру ці іншыя значныя пакупкі. Такіх выпадкаў шмат.
Важная прафілактычная работа на дарогах, дзе адбыўся рост ДТЗ і пацярпелых у іх. У выніку дзвюх аварый адзін чалавек загінуў, адзін паранены. Па віне п’янага вадзіцеля ўчынена адно здарэнне. Усяго выяўлена 1 222 парушэнні правіл дарожнага руху, у тым ліку 20 вадзіцеляў не мелі правоў кіравання аўтамабілем, восем былі за рулём нецвярозымі.

 
Над гэтымі і іншымі пытаннямі працягнуць работу службы раёна, каб умацоўвалася грамадская бяспека і дысцыпліна.
 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта