Авторизация
 

Пленум Савета міёрскага аб’яднання прафсаюзаў адбыўся на турыстычнай базе «Браслаўскія азёры»

 Пленум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў адбыўся 6 красавіка на турыстычнай базе ФПБ «Браслаўскія азёры». На ім разгледзелі як выконваецца пагадненне паміж райвыканкамам, Міёрскім рэгіянальным аддзяленнем абласнога саюза наймальнікаў і райаб’яднаннем прафсаюзаў, а таксама іншыя важныя пытанні.

 

Па інфармацыі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксаны Падзява, трохбаковае пагадненне заключана ў сакавіку 2019 года, а ў снежні 2020-га ў яго ўнеслі шэраг змяненняў. Асноўнае з іх, на падставе артыкула 365 Працоўнага кодэкса, – распаўсюджванне дзеяння на работнікаў – членаў прафсаюза.

 
Нягледзячы на ўсе цяжкасці сумесная мэтанакіраваная работа ўсіх бакоў сацыяльнага партнёрства дазволіла забяспечыць станоўчую дынаміку і прырост па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, бесперапынную дзейнасць вытворчай і бюджэтнай сфер, захаваць стабільную грамадска-палітычную абстаноўку.

 
Па выніках 2020 года раён выканаў заданне па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, тэмпах росту будаўніча-мантажных работ і экспарту тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, колькасці працаўладкаваных на новыя рабочыя месцы за кошт стварэння прадпрыемстваў і вытворчасцей. Знізіліся выдаткі на выпуск і рэалізацыю прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, і тых, ва ўстаўных фондах якіх ад 50 % акцый належыць краіне. Вышэйшы за мінулагодні ўзровень тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгаспрадпрыемствах, рознічнага гандлю.

 
Налічаны сярэдні заробак па Міёршчыне за 2020 год склаў 852,6 рубля пры заданні ў 752,6. Аднак не заўсёды своечасова выплачваюць яго ў сельскай гаспадарцы. Першачарговыя задачы вызначыў VIII З’езд ФПБ – гэта пяцігодка бездакорнай якасці прафсаюзнай работы. Значнасць удзелу прафсаюзнага актыву ў вырашэнні праблем у калектывах і грамадстве ўзрастае з новымі выклікамі часу. Асноўная ўвага – на захаванне міру, здароўя людзей і стварэнне бяспечных умоў працы, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця, працоўнай і сацыяльна-эканамічнай абароненасці насельніцтва.

 
Прафсаюзы таксама прымаюць удзел у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. На членскія ўзносы, якія паступілі з красавіка па верасень падчас акцыі «Справімся разам!», набылі сродкі індывідуальнай аховы, абеззаражвання і дэзынфекцыі. Патрацілі звыш 1,3 тысячы рублёў. У першую чаргу аказалі дапамогу членам прафсаюза цэнтральнай раённай бальніцы, падтрымалі работнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 
Важна захаваць вытворчасці і працоўныя месцы. На асаблівым кантролі прафсаюзаў – мінімальнае прымяненне рэжыму вымушанай няпоўнай занятасці, скарачэння рабочага дня, водпускаў. Грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў кожнай арганізацыі ажыццяўляюць грамадскія інспектары. У зоне іх увагі – захаванне норм і правіл па ахове працы, выкананне тэмпературнага рэжыму, рэжыму працы і адпачынку. Найбольшы акцэнт на аграпрамысловы комплекс як самы траўманебяспечны.

 
 Сёння на Міёршчыне кантрактнай формай найму аформлены працоўныя адносіны больш за 3,5 тысячы чалавек. Колькасць аднагадовых дагавораў значна скарацілася. Кароткатэрміновыя кантракты маюць новыя супрацоўнікі, пенсіянеры. Прычыны астатніх у асноўным – ініцыятыва работнікаў. Асноўным накірункам на 2021 год для раённага аб’яднання вызначана работа па папулярызацыі рабочых прафесій. У тым ліку конкурсы прафесійнага майстэрства, ушанаванне перадавікоў вытворчасці. Разлічвае Аксана Падзява на падтрымку і ініцыятыву сваіх памочнікаў, а таксама моладзі.

 
Пра сацыяльнае партнёрства ў раённай бальніцы расказала старшыня пярвічнай арганізацыі Святлана Карпеза. У прафсаюзных радах 572 чалавекі, ахоп складае 98 %. Сумесна з наймальнікам пастаянна ўдасканальваюць абарону працоўных правоў, сацыяльных гарантый і прафесійных інтарэсаў работнікаў. Гэтыя нормы замацаваны ў калектыўным дагаворы. Выпрабаваннем для медыкаў стала пандэмія каронавіруса. І адна з мер супрацьдзеяння – мінімізацыя рызыкі заражэння. Летась набылі сродкаў індывідуальнай аховы на агульную суму звыш 122 тысяч рублёў.

 
Пра грамадскі кантроль за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб ахове працы ў «Міёрскім ПМС» гаварыў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, старшыня пярвічкі Сяргей Жук. Заўважыў: часта выпраўленне парушэнняў не патрабуе значных фінансавых сродкаў, а іх прычына – у адсутнасці нагляду. Летась на мерапрыемствы па ахове працы выдзелілі 6,5 тысячы рублёў, набылі спецадзенне і абутак, маскі і антысептыкі. Дэвіз прадпрыемства – «Кожнае рабочае месца – бяспечнае і камфортнае». Своечасовыя інструктажы і праверка ведаў кожнага работніка гарантуюць поспех у справе аховы працы.

 
Злучальным звяном паміж наймальнікам і калектывам назваў прафсаюзных лідараў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Падкрэсліў, што яны лепш за ўсіх ведаюць патрэбы людзей. Пажадаў і далей годна стаяць на абароне правоў сваіх калег.
Другой часткай Пленума стала аглядавая экскурсія па Браславе з прыпынкамі ў месцы адпачынку «Брукаванка» і на Замкавай гары. З мясцовымі славутасцямі пазнаёміла навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Дар’я Васільева.

 

Алена ВАРОНІНА

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта