Супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, інспекцыяй Дзяржтэхнагляду па Віцебскай вобласці з 1 па 10 красавіка праводзяць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары».
Аб’ектам увагі падчас дэкады стала трактарная тэхніка, што эксплуатуецца суб’ектамі гаспадарання і індывідуальнымі ўласнікамі. Усе трактары, міні-трактары, у тым ліку самаробныя, належаць рэгістрацыі ў інспекцыі Дзяржтэхнагляду. Інакш іх удзел у дарожным руху забаронены.
Кіроўцы абавязаны мець пасведчанне трактарыста-машыніста адпаведнай катэгорыі, трымаць транспартны сродак у спраўным стане, сачыць за чысцінёй шкла і знешніх светлавых прыбораў. На дарогах агульнага карыстання не месца трактарам, у якіх светлавыя прыборы няспраўныя ці адсутнічаюць.
Самаходныя машыны – гусенічныя трактары, сельскагаспадарчыя, дарожныя, будаўнічыя і іншыя машыны – без дадатковых мер бяспекі, прадугледжаных заводам-вытворцам, не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Падчас руху самаходнай машыны павінен быць уключаны маячок аранжавага колеру.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.
Фота для ілюстрацыі.