Авторизация
 

За апошняе дзесяцігодзе зваротаў да кіраўніцтва Міёрскага райвыканкама паболела, інфармавала кіраўнік спраў Наталія Брадніцкая

 У выканаўчыя і распарадчыя органы раёна летась паступіла 454 звароты, што на 8 % больш за аналагічны паказчык 2019-га. Непасрэдна ў райвыканкам даслалі 220, прырост на 20 %. Ад грамадзян іх паболела, ад юрыдычных асоб паменела. Пра гэта інфармавала кіраўнік спраў Наталія Брадніцкая на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума райсавета дэпутатаў. 

 

Больш чым у два разы павялічылася колькасць зваротаў ад заяўнікаў, якія пражываюць за межамі раёна. Усяго паступіла 64, з 78 узнятых у іх пытанняў толькі 33 мелі дачыненне да жыццядзейнасці Міёршчыны. Пачасціліся просьбы сабраць сродкі на лячэнне, што ў 2019-м годзе было рэдкай з’явай. Па выніках разгляду леташніх зваротаў 72 просьбы задаволілі, па 90 – далі растлумачэнні. Восем застаюцца на кантролі ў райвыканкаме.

 
Упершыню за пяць гадоў паменела пытанняў па кампетэнцыі землеўпарадкавальнай службы. Затое не страчваюць актуальнасці па лініі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія звязаны з добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, рамонтам, эксплуатацыяй і ўтрыманнем жыллёвага фонду, а таксама месц пахаванняў, з чым праблем паболела ўдвая. Захоўваюць актуальнасць дарожныя пытанні. З-за адсутнасці фінансавых магчымасцей навесці паўсюдны парадак немагчыма, але адказныя службы раёна пастаянна праводзяць падсыпку, грэйдаванне, прафіляванне, бягучы рамонт праблемных участкаў. На кантролі застаецца пад’езд да вёскі Іст ад аўтадарогі Млынарова – Язна.

 
Нямала пытанняў мелі дачыненне да архітэктуры і будаўніцтва, аграпрамысловага комплексу, а таксама энергазабеспячэння, што звязана з жаданнем падвесці ва ўласнае жыллё электраацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Больш звярнулася па дапамогу ў працаўладкаванні, але толькі адзін з дзесяці скіраваўся на рабочае месца, астатнія да рэкамендацый не прыслухаліся ці адмовіліся ад прапаноў.

 
Жыхарам раёна прадастаўлялі магчымасць выказацца і акрэсліць набалелыя пытанні на асабістых прыёмах грамадзян кіраўніцтва райвыканкама, а таксама падчас прамых, гарачых тэлефонных ліній, пры сустрэчах у калектывах і па месцы жыхарства, у Дзень сельсавета. У той жа час некаторыя імкнуліся вырашаць праблемы ў Адміністрацыі Прэзідэнта, Віцебскім аблвыканкаме, Камітэце дзяржкантролю. Летась у вышэйшыя органы паступіла 30 зваротаў ад 24 жыхароў Міёрскага раёна. 16 з іх накіравалі на разгляд у райвыканкам.

 
З-за абмежаваных фінансавых магчымасцей не заўсёды ўдаецца вырашыць праблемы грамадзян, што пабуджае іх звяртацца ў іншыя інстанцыі. У эканамічна слабых сельгасарганізацыях скардзяцца на несвоечасовую выплату заробку, дапамог. Адсутнасць інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў зонах індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва не дае тэхнічнай магчымасці падключыцца да электраацяплення і гарачага водазабеспячэння, што таксама выклікае нараканні з боку насельніцтва.

 
Не менш важна, наколькі аператыўна і грунтоўна адгукаюцца на запыты на месцах, ці здольны адказныя асобы канструктыўна іх разглядаць. Названа негатыўная тэндэнцыя даваць адказ заяўнікам у крайні тэрмін. Як заўважыў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў, нават да самага радавога звароту трэба ставіцца з увагай у кожнай арганізацыі і ўстанове. Дадзенае слова – стрымаць, але прымаць узважаныя рашэнні, не кідаць пустых абяцанняў, калі не па сілах іх выканаць.

 
У цэлым работа са зваротамі грамадзян у райвыканкаме, яго структурных падраздзяленнях, гарсельвыканкамах палепшылася. Менее адмоў у задавальненні просьб, усё радзей пераносяцца тэрміны разгляду пытанняў ці затрымліваюцца на працяглым кантролі. Найбольш якасна задавальняюць запыты насельніцтва, адстойваюць яго законныя інтарэсы ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, Дзісненскім гарвыканкаме, Міёрскім сельвыканкаме. Своечасова накіроўваюць адказы адрасатам аддзелы па архітэктуры, будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Перабродскі сельвыканкам.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта