Авторизация
 

Пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый прайшло ў Міёрскім райвыканкаме

 Пасяджэнне каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый 10 сакавіка прайшло ў райвыканкаме. Яго лейтматывам стала аказанне дапамогі ўсім катэгорыям грамадзян, неабходнасць актывізавацца ў справе патрыятычнага выхавання моладзі.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу Марыя Баніфатава давяла прысутным яго асноўныя пастулаты. Заўважыла, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы быў і застаецца чалавек, яго патрэбы. І ад нас павінна быць аддача: прапануеш ініцыятыву – атрымліваеш умовы для яе ажыццяўлення.

 
Са складу каардынацыйнага савета выбыла старшыня таварыства інвалідаў па зроку Ліліяна Батарчук у сувязі з ліквідацыяй пярвічкі. Работа з гэтай катэгорыяй грамадзян ускладзена на тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Старшыня савета Алена Шамёнак адзначыла: каардынацыйны савет прымае актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна. Патрыятычнае выхаванне моладзі, укавечванне памяці ахвяр войн, выбарчыя кампаніі – асноўныя накірункі дзейнасці. Немалаважная ўвага надаецца дабрачыннасці, у тым ліку праз рэалізацыю сацыяльных праектаў.

 

Дзякуючы супрацоўніцтву раённага аб’яднання «Чырвонага Крыжа» і міжнароднага грамадскага аб’яднання «Узаемаразуменне» ў рамках акцыі «Індывідуальная дапамога і догляд» малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў атрымалі сродкаў рэабілітацыі і гігіены на суму звыш 2,2 тысячы рублёў. Раённая ветэранская арганізацыя, якая перамагла ў конкурсе мясцовых ініцыятыў, сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам ажыццяўляюць праект сацыяльнага кафэ «Срэбраны ўзрост». Пажылыя і людзі з абмежаванымі магчымасцям вучацца арыентавацца ў віртуальным свеце. Эпідэміялагічная сітуацыя не парушыла планаў – аб’ект запатрабаваны і спрыяе сацыяльнай адаптацыі, павышэнню камп’ютарнай граматнасці яго наведвальнікаў. Важная заслуга персаналу нашых аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей, медыцынскіх і сацыяльных работнікаў у тым, што каронавірус не трапіў у інтэрнатныя ўстановы.

 
Адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці раённага аб’яднання «Чырвонага Крыжа» – аказанне дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым. У рамках дабрачыннай праграмы рэгулярна атрымліваюць гуманітарныя грузы, у тым ліку ад Віцебскага абласнога аб’яднання, для шматдзетных сем’яў і асоб, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Летась сума дапамог склала амаль 9,5 тысячы рублёў. 28 валанцёраў Чырвонага Крыжа дастаўлялі прадукты і лекі для пажылых, забяспечвалі сродкамі аховы медыцынскіх і сацыяльных работнікаў.

 

Фарміраванне маральна сталай, усебакова развітай асобы школьніка – мэта піянерскай арганізацыі, падкрэсліла намеснік дырэктара цэнтра дзяцей і моладзі па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Майсяёнак. У яе радах 1 350 піянераў і акцябрат. Асноўны акцэнт – на патрыятычнае выхаванне, далучэнне да грамадскай дзейнасці, падтрымку маладзёжнай ініцыятывы. Яркі таму прыклад – удзел у спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка». Дзісненскія школьнікі летась занялі трэцяе месца на абласным этапе спаборніцтва. Набывае актуальнасць цімураўскі рух.
Пра неабходнасць рэстаўрыраваць помнік воінам-вызваліцелям Міёр, што размясціўся ў парку насупраць раённага Дома культуры, гаварыла старшыня раённага аб’яднання Фонду міру Ала Смерцьева.

 
Добрай стартавай пляцоўкай для актыўных маладых людзей назваў работу ў грамадскіх аб’яднаннях намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Заклікаў настойліва працаваць на аўтарытэт і дабрабыт – свой і дзяржавы. У цэнтры ж увагі грамадскіх аб’яднанняў застанецца чалавек, яго падтрымка ў цяжкім становішчы, патрыятычнае выхаванне моладзі і захаванне памяці. 

 

Алена ВАРОНІНА

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта