Авторизация
 

Прайшоў Дзень Дзісненскага гарсавета: што абмяркоўвалі і якія праблемы вырашалі

 У лютым па графіку Дзень Дзісненскага гарсавета. На мінулым тыдні тры рабочыя групы райвыканкама вывучалі, як на яго тэрыторыі змагаюцца са снежнымі заносамі, ці ўсюды цёпла, чым заклапочаны сацыяльна значныя аб’екты. Заадно распыталі пра праблемы ў мясцовых жыхароў, пачулі пажаданні. 

 

Завіруха, снег з неба сыпецца, але Дзісна сустрэла групу пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Валерыя Драба расчышчанымі і падсыпанымі вуліцамі. Са спецтэхнікай і камунальнікамі, узброенымі прыладамі працы, перасякаемся неаднойчы. Вынік задавальняе. З моста зварочваем да прыватных аб’ектаў гандлю, у спісе даследавання і гарадская лазня. З яе пачаўся абход. Шыльда сведчыць, што тут мыюцца толькі па пятніцах і суботах, але і ў аўторак з трубы дым верне.

 

Марознымі буднямі цяпло ў будынку падтрымліваецца штодзённа. Памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ Дар’я Дарашэнка адразу прыкмеціла напоўненыя і пакрытыя слоем снегу сметніцы. Ведаючы пра візіт гасцей, маглі б падрыхтавацца. На ганку слізка, не праводзіліся супрацьгалалёдныя мерапрыемствы. Хаця наведвальнікаў у лазні шмат, у месяц па сто чалавек мыецца. Падобная сітуацыя са двара: машыніст кацельні нясе ахопак дроў па ледзяной сцяжынцы, што траўманебяспечна. Заўвагі паабяцалі выправіць.

 
Ля гандлёвых аб’ектаў не так слізка. Абаграваюцца па-рознаму: пячным ацяпленнем, буляр’янам ці электраабагравальнікамі. На холад прадаўцы не скар- дзіліся. Больш нараканняў на пакупніцкі попыт, ён слабей у параўнанні з летнім сезонам, хаця на прылаўках ёсць усё. Насычаныя «Ніка», «Бярозка», «Юлія». Раўняецца на іх аддзяленне паштовай сувязі (на фота ўверсе). Тут не толькі аказваюць шматлікія традыцыйныя паслугі, але і рэалізуюць тавары паўсядзённага попыту. Кліентаў заўсёды шмат. Бязлюдна ў «Гурмане». На прылаўках беднавата. Прадавец запэўніла, што чакае прывоз.

 
 Усяго хапае ў будаўнічым магазіне. Некалькі гадоў таму ў Дзісне адчувалі дэфіцыт на такія тавары, нават за цвікамі трэба было скіроўвацца ў вялікі горад, патраціўшы на гэта дзень. Цяпер яны ў шырокім асартыменце. Калі чаго няма – прывязуць пад заказ. Гандлёвы аб’ект адчыніў прадпрымальнік з Полацка. Мясцовыя жыхары падтрымалі карысныя пачынанні добрым попытам, адна з іх з задавальненнем заняла створанае працоўнае месца прадаўца.

 
Намеснік старшыні райвыканкама вітае прыватную ініцыятыву, гандлёвыя паслугі павінны адгукацца на патрэбы і чаканні людзей, тады будзе попыт. Аднак ёсць і іншыя праблемы. На першым часе магазін «Заатавары» карыстаўся большай папулярнасцю. Цяпер выручка ў дзень можа скласці менш за 40 рублёў. Прадавец заўважыў, што людзі сталі эканоміць.

 
– Калі раней бабуля брала корм кату пра запас, цяпер адлічвае капейкі толькі на некалькі порцый, – разважае ён. – Закупачныя цэны растуць, таму прапанаваць тавар па выгадным для пакупніка кошце немагчыма. На арганізацыю сваёй вытворчасці, напрыклад, корму для хатніх гадаванцаў, патрэбны немалы капітал.

 
Мясцовыя жыхары звярталі ўвагу на цэны ў сваіх магазінах, якія, па іх меркаванні, вышэй, чым у буйных гарадах. Магчыма, бо ў Дзісне няма канкурэнцыі, якую трэба развіваць. Не хапае аб’ектаў сферы паслуг. Дзелавых людзей тут чакаюць. З размяшчэннем новых прадпрыемстваў праблем няма, запэўнівае старшыня гарсавета Яўгеній Баран. Пустуюць будынкі райспажыўтаварыства, якія выстаўлены на продаж. Перспектыў для развіцця малога і сярэдняга бізнесу шмат, патрэбна толькі ініцыятыва.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Именины 28 февраля 2021
Алексей, Арсений, Иван, Михаил, Николай, Павел, Петр, Софья, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта