Миорский исполнительный комитет обозначил сроки проведения техосмотра для сельхозтехники

 Рашэннем раённага выканаўчага камітэта «Аб правядзенні гадавога дзяржаўнага тэхнічнага агляду колавых трактараў, прычэпаў да іх і самаходных машын у 2021 годзе» прадугледжана, што гэтая важная кампанія ахоплівае перыяд з 1 сакавіка па 1 жніўня.

 

Да яе на першым этапе павінны быць падрыхтаваны належачыя юрыдычным і фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам колавыя, гусенічныя, самаробныя малагабарытныя трактары, іншыя трактары, прычэпы і паўпрычэпы да іх, самаходныя меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, сельскагаспадарчыя машыны і іншая тэхніка на базе трактараў, што зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку раённай інспекцыяй Дзяржтэхнагляду. На другім этапе дзяржтэхагляду належыць кормаўборачная і зерняўборачная тэхніка.

 
Утворана камісія пад кіраўніцтвам галоўнага дзяржінспектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарчу Сяргея Гільніча, у яе ўключаны намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Аляксандр Савейка і метадыст Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых Сяргей Зарэцкі. Зацверджаны графікі правядзення дзяржтэхагляду.

 
Да пачатку агляду кіраўнікі арганізацый абавязаны аплаціць дзяржпошліну ў 0,3 базавай велічыні за трактар ці самаходную машыну, 0,2 базавай – за прычэп галоўнаму ўпраўленню Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці на разліковы рахунак № ВY94АКВВ36003210000000000000, код плацяжу 03001, для фізічных асоб – 03002, УНП бенефіцыяра 300594330. За 15 дзён да дзяржтэхагляду трэба прадаставіць галоўнаму дзяржінспектару Сяргею Гільнічу на электронным носьбіце выпіску з актаў прыёму-перадачы асноўных сродкаў формы ОС-1 транспартных сродкаў; загад аб замацаванні транспартных срокаў за механізатарамі; акт агляду без запаўнення пунктаў 12-14.

 
У дзень агляду ўся тэхніка павінна знаходзіцца на лінейцы гатоўнасці разам з трактарыстамі-машыністамі, якія на ёй працуюць.
Эксплуатацыя няспраўнай тэхнікі і той, што не прайшла дзяржтэхагляд, будзе забаронена, а трактарысты без адпаведных дакументаў і медыцынскіх даведак – не дапушчаны да работы.

 

ГРАФІК дзяржтэхагляду колавых трактараў, прычэпаў да іх і самаходных машын у 2021 годзе

9 сакавіка – ААТ «Туркова», машынны двор.
10 сакавіка – ААТ «Узмёнскі край», машынны двор.
12 сакавіка – СУП «Цітова», ААТ «Дрыгучы», машынныя двары.
16 сакавіка – ААТ «Любінова», машынны двор; ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс», тэрыторыя арганізацыі.
17 сакавіка – ААТ «Мерыца», філіял «Павяцце», машынныя двары.
19 сакавіка – КУП «Язна», ААТ «Папшулі», машынныя двары.
23 сакавіка – ААТ «Мікалаёўскі», машынны двор.
24 сакавіка – ААТ «Міёрскі льнозавод», тэрыторыя прадпрыемства.
26 сакавіка – СУП «Чэрасы», машынны двор.
30 сакавіка – ААТ «Пад’ельцы», машынны двор.
31 сакавіка – ВУПКУ «Міёрскі», машынны двор.
2 красавіка – Міёрскае ПМС, тэрыторыя прадпрыемства.
6 красавіка – Язненскае ПМС, тэрыторыя прадпрыемства.
7 красавіка – філіял «Міёрскае ДРБУ-203», тэрыторыя арганізацыі.
9 красавіка – ПМК-55, тэрыторыя арганізацыі.
13 красавіка – Міёрскі мясакамбінат, тэрыторыя прадпрыемства.
14 красавіка – філіял «Дзіцячы санаторый «Расінка», тэрыторыя арганізацыі.
16 красавіка – Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых, тэрыторыя арганізацыі.
14 мая – УП ЖКГ, філіял «Міёрыводаканал», тэрыторыя арганізацый.
18 мая – ЛВДС «Дзісна», тэрыторыя арганізацыі.
19 мая – Міёрскі філіял «Віцебскаблпаліва», тэрыторыя арганізацыі.
21 мая – філіял «Міёрскі ККЗ», тэрыторыя прадпрыемства.
25 мая – Міёрскія раёны электрасетак і газазабеспячэння, ТАА «Капіталдрэўпрадукт» і «Абстэрна», тэрыторыі арганізацый.
26 мая – Дзісненскі лясгас, тэрыторыя арганізацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.