Авторизация
 

Прыёмная Міёрскага райвыканкама распавяла аб зваротах грамадзян

 З лістапада мінулага года два разы на тыдні ў райвыканкаме працуе грамадская прыёмная. Прыйсці сюды ці звярнуцца па тэлефоне можа кожны жыхар Міёршчыны. Выслухаюць лідары вядучых грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі служб райвыканкама і прадстаўнікі арганізацый розных сфер дзейнасці.

 

Многія ГРАМАДЗЯНЕ дзеляцца набалелым і просяць пасадзейнічаць у вырашэнні асабістых ці бытавых праблем. Напрыклад, трое звярнуліся па пытанні працаўладкавання. У грамадскай прыёмнай якраз дзяжурыў начальнік упраўлення па працы і занятасці насельніцтва райвыканкама Вячаслаў Бялько, які выслухаў заяўнікаў і прапанаваў магчымыя варыянты. Беспрацоўныя скіраваліся ў цэнтр занятасці выбіраць работу па душы.

 
Жыхаркі Туркоўскага сельсавета звярнуліся па пытанні забеспячэння палівам, пажадана з Дзісненскага лясніцтва, якому не трэба плаціць за дастаўку. Жанчыны пажылыя, адзінокапражываючыя, але не адзінокія, бо ёсць дзеці, хаця тыя з бацькамі не жывуць. Як патлумачыў старшыня Туркоўскага сельсавета Пётр Ціхановіч, у першую чаргу атаварваецца льготная катэгорыя грамадзян: інваліды І, ІІ груп і адзі-
нокія. Спісы складаюць штогод у студзені і перадаюць у райпаліўзбыт і Дзісненскае лясніцтва. Усяго ў чарзе больш за 50 чалавек. Як толькі забяспечаць іх, вязуць паліва адзінокапражываючым. Аднак трэба мець на ўвазе, што ў зоне абслугоўвання Дзісненскага лясніцтва Туркоўскі, Мікалаёўскі, Завуццеўскі сельсаветы і горад Дзісна, таму трактар з дровамі даводзіцца пачакаць. З райпаліўзбыту паліва даедзе хутчэй, але дастаўка платная.

 
Заклапочаны жыхары раёна і развіццём сацыяльнай сферы, інфраструктуры райцэнтра, добраўпарадкавання населеных пунктаў. Напрыклад, у аграгарадках Ідолта, Павяцце і Туркова чакаюць, калі ў іх распачнецца будаўніцтва станцый абезжалезвання. Зварот з грамадскай прыёмнай быў накіраваны ў профільнае ведамства. У пісьмовым адказе Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама патлумачыла, што будаўніцтва гэтых аб’ектаў плануецца ў рамках праекта «Чыстая вада Віцебскай вобласці» за кошт крэдытных сродкаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Тэрміны яго рэалізацыі – 2020-2022 гады.

 

Згодна з планам закупак, гэта адбудзецца ў тры этапы конкурсных таргоў. Туркова, Павяцце, Ідолта Міёрскага раёна ўключаны ў трэці этап. Тэндарная дакументацыя рыхтуецца.

 
У сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі міжнародныя кансультанты пакуль не могуць прыбыць на аб’екты, тэрміны правядзення конкурсных таргоў перанесены на сакавік 2021 года. Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро пры Міёрскім райвыканкаме ўжо выканала работы па падрыхтоўцы дазвольнай дакументацыі і зборы тэхнічных умоў па аб’ектах будаўніцтва станцый абезжалезвання ў Павяцці, Ідолце, Туркове. Пытанне на кантролі раённай улады і галоўнага ўпраўлення.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта