Авторизация
 

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр ШОКЕЛЬ выступіў перад калектывам Міёрскага камбікормавага завода

 Пытанні бяспекі – фінансавай, пажарнай і ў сферы аховы працы – ахапіў у сваім выступленні перад калектывам філіяла Міёрскага камбікормавага завода ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр ШОКЕЛЬ. Закрануў праблему недахопу маладых спецыялістаў, асабліва ў жывёлагадоўчай галіне, у сельскай гаспадарцы. 

 

Аляксандр ШОКЕЛЬ папярэдзіў завадчан: апошнім часам пачасціліся злачынствы з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Зладзеі даведваюцца ва ўладальнікаў іх персанальныя дадзеныя і бесперашкодна здымаюць грошы. Летась у рэспубліцы такім чынам у насельніцтва выманілі больш за 3,5 мільёна рублёў. Часта махлярскія схемы прымяняюць на пляцоўцы аб’яў «Куфар»: тэлефануюць наконт размешчанай прапановы, дамаўляюцца пра пакупку, а грошы абяцаюць перавесці на банкаўскую картку. Заключыўшы здзелку, прадавец чакае пералічэння грошай, а ў выніку губляе і тыя, што меў на сваім рахунку.

 
Не варта безумоўна верыць, калі просяць грошы ў сацыяльных сетках. Нават сябры. Узламаць акаунт для хакера – справа няхітрая. Лепш удакладніць сітуацыю са знаёмым па тэлефоне. Нярэдка ілжэбанкі тэлефануюць і дасылаюць смс-паведамленні з просьбай назваць дадзеныя плацежнай карткі. Аднак такім субяседнікам верыць не варта – сапраўдны банк пры патрэбе запросіць вас на асабістую сустрэчу.

 
Марозная зіма дадае нямала клопатаў гаспадарам прыватнага жылля. У іх ліку – неабходнасць моцна цепліць печы. А гэта значыць, трэба ўзмацніць увагу да пажарнай бяспекі. З 18 студзеня доўжыцца акцыя «Бяспека – у кожны дом», супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць домаўладанні, даюць рэкамендацыі гаспадарам па выпраўленні недахопаў.

 
Выконваць патрабаванні тэхнікі бяспекі заклікаў Аляксандр Казіміравіч. Большасць няшчасных выпадкаў здараецца, калі супрацоўнік знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Прасіў быць сумленнымі і адказнымі на рабочых месцах.

 
 Найбольшую цікавасць у калектыву выклікалі тлумачэнні Указа № 70 ад 25.02.2020 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці». Летась на Віцебшчыне было занята ў сельскай гаспадарцы 36 тысяч чалавек, у тым ліку каля 5 тысяч – пенсіённага ўзросту. 
Штогод іх колькасць скарачаецца на 1 – 2 тысячы. Моладзь гэтая сфера не надта прываблівае.

 

Пра тое Аляксандр Шокель ведае з уласнага вопыту. Свой працоўны шлях пачынаў на камбікормавым заводзе, рос па службовай лесвіцы, затым узначаліў ААТ «Туркова». У 2016-ым вярнуўся на камбікормавы ўжо дырэктарам. З 2018 года займае пасаду начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Неабходнасць перамен у аграрным сектары, асабліва ўзмацнення кадравага патэнцыялу, відавочная.

 
Згодна з Указам, у абласным бюджэце будуць прадугледжаны сродкі на штомесячныя даплаты да заробку маладым спецыялістам жывёлагадоўлі з вышэйшай адукацыяй, па тысячы рублёў на працягу трох гадоў. Гэта мае дачыненне ўжо да выпускнікоў 2020 года. Да таго ж, ёсць і іншыя стымулы, каб праявіць сябе ў аграрнай галіне: прызыў на службу ў рэзерве, прадастаўленне жылля гаспадаркай ці кампенсацыя сродкаў за яго арэнду.

 
Патэнцыяльныя маладыя спецыялісты сельгасвытворчасці – навучэнцы аграрных класаў СШ № 3 імя Я. Томкі і Павяцкай школы. Іх залічаць у профільныя вну без уступных экзаменаў. Спадзяёмся, што пасля вучобы яны вернуцца ў родны край.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта