29 снежня адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў. На ім падвялі вынікі справаздачна-выбарнай кампаніі ў пярвічных арганізацыях. Ва ўсіх пярвічках падагулілі выкананне планаў работы за справаздачны перыяд, у 16-ці абноўлена кіраўніцтва.
Для ўноў абраных старшынь ужо ў студзені намечана правесці семінар па навучанні метадам работы і вядзенні дакументацыі. Зацверджаны каштарыс выкарыстання фінансавых сродкаў у адыходзячым годзе і вызначана фінансаванне мерапрыемстваў наступнага.
Старшыня раённага савета Часлаў Кашкур праінфармаваў аб выкананні плана работы раённай арганізацыі ў 2020 годзе, унёс прапановы па мерапрыемствах на 2021-ы. Найважнейшай падзеяй бліжэйшага часу стане чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя ў лютым. Будзе прадоўжана індывідуальная работа з пажылымі людзьмі, вызначэнне мер па актывізацыі дзейнасці пярвічак і задавальненні патрэб іх членаў, удзеле ветэранаў у грамадскім жыцці калектываў і раёна. З аглядкай на пандэмію намечаны шэраг мерапрыемстваў, паездак, спаборніцтваў.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота для ілюстрацыі.