Авторизация
 

Прафсаюзы Беларусі абурылі санкцыi Еўрапейскага саюза

 Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе членскія арганізацыі прынялі заяву аб парушэнні Еўрапейскім саюзам правоў працаўнікоў нашай краіны.

 

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе членскія арганізацыі заяўляюць аб парушэнні правоў працоўных нашай краіны. Увядзенне эканамічных санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў – гэта ў першую чаргу санкцыі ў адносінах да работнікаў. Гэта ўшчамленне асноватворнага права чалавека – права на працу.

 
Абмежаванне дзейнасці прадпрыемстваў у сувязі з увядзеннем санкцый можа прывесці да зніжэння заработнай платы, скарачэння рабочых месцаў, у цэлым да пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча не толькі саміх работнікаў прадпрыемстваў, але і іх сем’яў.

 
Мы заяўляем, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе членскія арганізацыі заўсёды выступалі і будуць выступаць супраць дыскрымінацыі і антынароднага курсу любых арганізацый і асоб.

 
Мы выказваем рашучы пратэст у сувязі з прыняццем Еўрапейскім саюзам рашэння аб увядзенні эканамічных санкцый у адносінах да асобных беларускіх прадпрыемстваў. І будзем абараняць права людзей працаваць без абмежаванняў і штучных бар’ераў, створаных на абсалютна бяздоказных падставах.

 
Прадстаўляючы інтарэсы працоўных Беларусі, мы заклікаем калег па прафсаюзным руху падтрымаць нашу пазіцыю, накіраваную супраць прымянення Еўрапейскім саюзам мер, якія пагаршаюць становішча працоўных. Натуральным выхадам з сітуацыі мы бачым устанаўленне сяброўскіх, партнёрскіх адносін Беларусі і Еўрасаюза. І выбудоўваць гэтыя адносіны трэба, грунтуючыся на дыялогу і ўзаемапавазе.

 
У Федэрацыі прафсаюзаў падкрэслілі: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прызнала, што санкцыі амаль заўсёды аказваюць значнае ўздзеянне на эканамічныя інтарэсы звычайных людзей і ўшчамляюць права на працу. Больш за тое, яшчэ ў 2019 годзе Спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях негатыўнага ўздзеяння аднабаковых прымусовых мер на права і свабоды заявіў: выкарыстанне эканамічных санкцый у палітычных мэтах з’яўляецца парушэннем правоў чалавека і падрывае асновы міжнароднага супрацоўніцтва. Сёлета ва ўмовах пандэміі ў ААН заклікалі адмовіцца ад іх, каб краіны мелі большыя магчымасці для падтрымкі сістэм аховы здароўя і дапамогі людзям. ФПБ і яе членскія арганізацыі настроены рашуча.

 
– Эканамічныя санкцыі ў выніку заўсёды адлюстроўваюцца менавіта на работніках прадпрыемстваў. Гэтыя дзеянні накіраваны на тое, каб нанесці шкоду дабрабыту людзей, пазбавіць іх заробку, а магчыма, і працоўных месцаў. Значыць, фактычна ўшчамляецца права чалавека на працу, – каменціруе заяву старшыня ФПБ Міхаіл Орда. – Бясспрэчна, мы будзем абараняць нашых членаў прафсаюза. Салідарную падтрымку работнікам гэтых прадпрыемстваў ужо выказалі нашы галіновыя прафсаюзы. Таксама заклікаем калег па прафсаюзным руху з іншых краін падтрымаць нашу пазіцыю супраць прымянення Еўрапейскім саюзам мер, што пагаршаюць становішча працоўных. Калі спатрэбіцца, мы акажам рабочым і іх сем’ям матэрыяльную падтрымку з прафсаюзных кас узаемадапамогі.

 
Між тым у Федэрацыю прафсаюзаў, прафсаюз галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» ужо паступаюць звароты работнікаў прадпрыемстваў, якія трапілі ў санкцыённы спіс. Іх перадалі ў Прадстаўніцтва Еўрапейскайга Саюза Беларусі.

 
– Людзі абураны, бо прынятыя рашэнні не паддаюцца ніякай логіцы і не маюць ніякай асновы. Яны не разумеюць, чым прадыктавана гэта рашэнне. Яны сумленна працуюць. У іх ёсць даход і стабільнае рабочае месца. А санкцыі Еўрасаюза ўсё гэта ставяць пад удар, – заўважыў намеснік старшыні галіновага прафсаюза Міхаіл Касцян. – Мы лічым неабходным данесці меркаванне работнікаў нашых прадпрыемстваў да еўрапейскіх чыноўнікаў. Каб яны дакладна бачылі і разумелі: тое, што яны робяць – на шкоду простым людзям.

 

Па матэрыялах прэс-службы ФПБ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта