Авторизация
 

Асцярожна, чадны газ!

 Пры спальванні прыроднага газу ўтвараецца чадны. Ён не мае ні паху, ні колеру. Пры ўтрыманні ў паветры ўсяго 0,04 % чаднага газу прыкладна 30 % крыві ўступае ў хімічнае злучэнне з вокісам вугляроду. Ён высокатаксічны – знаходзіцца хаця б пяць хвілін у памяшканні, дзе яго канцэнтрацыя 0,5 %, небяспечна для жыцця. А ўдыханне паветра, дзе ўтрымліваецца ўсяго 0,1 % чаднага газу, прыводзіць да смяротнага атручвання за няпоўныя тры гадзіны. Таму трэба быць напагатове.

 

Пры адсутнасці цягі ў дымаходзе чадны газ, які выдзяляецца пры гарэнні полымя, трапляе ў памяшканне. Праверыць яе можна, запаліўшы запалку. Калі полымя ўцягваецца ў дымаход – усё ў парадку, адхіляецца ў бок – цягі няма.

 
Абмярзанне агалоўкаў дымахода, моцны пераменны вецер, дождж, снегапад, туман могуць стаць прычынамі парушэння цягі. У выніку ядавітыя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў прадуктах згарання, трапляюць у памяшканне і выклікаюць атручванне і смерць. Перад уключэннем прыбораў з адводам прадуктаў згарання ў дымаход упэўніцеся, што не пахне газам, адчыніце фортку і вызваліце падрэз у ніжняй частцы дзвярэй для прытоку паветра. Калі ёсць цяга, дзейнічайце згодна з інструкцыяй. Праз тры – пяць хвілін пасля ўключэння паўторна праверце цягу.

 
Забаронена: карыстацца няспраўнымі газавымі прыборамі, уключаць іх пры няспраўнай аўтаматыцы бяспекі і адсутнасці цягі ў дымавым і вентканалах, самастойна выпраўляць паломкі, уключаць апарат людзям, якія не прайшлі інструктаж па бяспечным карыстанні, а таксама ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.

 
Будзьце асабліва ўважлівыя зімой пры карыстанні газавымі ацяпляльнымі і воданагравальнымі прыборамі. У невялікія маразы сценкі дымахода моцна ахалоджваюцца, на іх збіраецца кандэнсат вадзяных пароў. З-за гэтага ў верхніх участках утвараюцца ледзяныя пробкі, якія перакрываюць выхад прадуктам згарання і парушаюць цягу. Для бяспекі – уласнай і сваіх родных – устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік чаднага газу СО. Яго можна набыць у Міёрскім раёне газазабеспячэння за 22,46 рублёў.

 Газ – крыніца павышанай небяспекі. Будзьце пільныя!

 

Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага РГЗ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта