Авторизация
 

На пасяджэнні прэзідыума Савета дэпутатаў і райвыканкама разгледзелі пытанне «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Міёрскага раёна»

 На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама разгледзелі пытанне «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Міёрскага раёна ў 2020 годзе і прагнозе на 2021-ы». Свае заўвагі выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі.

 

Паляпшаць дабрабыт людзей – адна з галоўных задач кіраўніцтва раёна. Дасягаецца яна ва ўмовах развіцця эканомікі, чаму надаецца асаблівая ўвага. У справаздачным дакладзе начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Раіса Лакотка адзначыла, што 2020 год быў насычаны падзеямі, завершанымі і гатовымі да рэалізацыі праектамі, абцяжараным эпідэміялагічнай сітуацыяй, але выніковым.

 

За студзень – кастрычнік на Міёршчыне забяспечана заданне па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, тэмпах росту будаўніча-мантажных работ і экспарце тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, намінальным налічаным сярэднямесячным заробку, стварэнні арганізацый, колькасці працаўладкаваных на новыя працоўныя месцы, зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тавараў, работ, паслуг па арганізацыях ва ўласнасці дзяржавы і ва ўстаўных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (доляў) належаць ёй. Вышэйшы за мінулагодні тэмп росту вытворчасці сельгаспрадукцыі, рознічнага тавараабароту.

 

Прамысловасць нацэлена на эфектыўнасць

Прамысловасць раёна прадстаўляюць чатыры прадпрыемствы, працуюць выключна на мясцовай сыравіне. У студзені – кастрычніку вырабілі прадукцыі на 38 мільёнаў рублёў, што складае 126 % да аналагічнага перыяду летась. Найбольшы ўклад мясакамбіната (73,7 % ад агульнага аб’ёму) і камбікормавага завода (16,5 %), тэмпы росту па якіх 129 % і 156 % адпаведна. Меншы ўнёсак УП ЖКГ па вытворчасці цяпла і льнозавода па валакне. За 10 месяцаў на аднаго працоўнага вырабілі на 52,5 тысячы рублёў прамысловай прадукцыі, у той час як летась на 34,5. Тэмп росту склаў 152 %.

 

АПК не адстаў

14 сельгасарганізацый і 17 сялянска-фермерскіх гаспадарак прадстаўляюць аграпрамысловы комплекс раёна. За студзень – кастрычнік яны забяспечылі сельгаспрадукцыі на 59 мільёнаў рублёў ці на 106 % да мінулагодняга ўзроўню. Найбольшая ўдзельная вага вытворчасці малака – 33 %, вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 13,2 %. У раслінаводстве пераважаюць зерневыя і зернебабовыя культуры – 25 %, а таксама кормавытворчасць з траў – 17,5 %. Значны ўклад СУП «Чэрасы» і «Цітова», ААТ «Туркова».

 
За 10 месяцаў сёлета забяспечылі рост вытворчасці малака, атрымалі 30 тысяч тон ці 106 % да мінулагодняга. Сярэдні надой ад каровы на 1 лістапада склаў 2 658 кілаграм, прырост 125 кг. Найвышэйшы паказчык у цітоўцаў – 5 899 кг на адну фуражную карову, самы нізкі ў язненцаў – 1 858 кг. За справаздачны перыяд рэалізавалі 26 тысяч тон малака ці 108 % да аналагічнага перыяду летась. Гатункам «экстра» здалі 53 % ад агульнай колькасці, вышэйшым – 45 %. Палепшылася таварнасць малака.

 
На 1 лістапада ў раёне налічвалася 32 763 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 11 060 кароў. Ад іх і цялушак атрымалі 9 355 цялят, гэта на сотню менш мінулагодняга. Затое палепшылася вырошчванне буйной рагатай жывёлы, за справаздачны перыяд атрымана 3,6 тысячы тон жывой вагі. Прырост забяспечылі дзесяць сельгаспрадпрыемстваў. Прыплюсавалі па сярэднясутачных прывагах на вырошчванні і адкорме.

 
Сёлета намалацілі зерневых і зернебабовых культур у першапачатковай апрыходаванай вазе 47 807 тон ці 105 % да леташняга пры ўраджайнасці 27,1 цэнтнера з гектара. Самая высокая яна ў ААТ «Туркова» – 34 ц/га, нізкая – у ААТ «Мікалаёўскі» – 21 ц/га.
У параўнанні з мінулым годам на 4,5 мільёна рублёў павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг і склала 42 мільёны рублёў. Прыбытак ад продажу – 443 тысячы рублёў. Дзякуючы выкананню Указа № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» чысты прыбытак за дзесяць месяцаў склаў каля 13 мільёнаў рублёў.

 

На аднаго работніка ў сельскагаспадарчай галіне атрымалі 25 тысяч рублёў выручкі, што больш аналагічнага перыяду летась на 4 тысячы. Пры падтрымцы Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» даўгавыя абавязацельствы сельгасарганізацый раёна скараціліся на 33 мільёны рублёў. Зменшылася крэдыторская і пратэрмінаваная запазычанасць. Усяго ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу заняты 1 693 чалавекі, што на 112 менш леташняга. Сярэднямесячны заробак у галіне паболеў на 123 рублі і склаў 633 рублі.

 

Пад будучыню добры задзел

За студзень – кастрычнік сума ўкладзеных інвестыцый у асноўны капітал склала 136,9 мільёна рублёў ці 64 % да леташняга. Найбольшая вага «ММПЗ-груп» – 81 %. Дзякуючы яму будаўніча-мантажныя работы ў агульным аб’ёме інвестыцый займаюць 74 %, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове таксама заслуга прадпрыемства. Сёлета будаўніцтва металапракатнага завода – унікальнага прамысловага аб’екта па нямецкіх тэхналогіях – завяршаецца. Інвестыцыі склалі 742,5 мільёна рублёў. З ім звязаны асноўны перспектыўны і інавацыйны накірунак сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Мінулы тыдзень адзначаны выпускам першай прадукцыі – белай бляхі.

 
Адметнай падзеяй для жыхароў райцэнтра стала адкрыццё новага магазіна «Санта Рытэйл». Парадаваў новы эстэтычны будынак, пашыраны асартымент тавараў і 35 створаных рабочых месц. У праект інвеставана 2,7 мільёна рублёў. Распрацавана бізнес-канцэпцыя, вызначана месца будаўніцтва міжраённага медыцынскага цэнтра. Бясплатнымі паслугамі тут змогуць карыстацца жыхары Міёрскага і пяці бліжэйшых раёнаў. У планах узводзіць жыллё для медперсаналу і рэабілітацыйна-ўзнаўленчага цэнтра паблізу вёскі Зачарэўе Перабродскага сельсавета.

 
Міёрскі мясакамбінат мяркуе рэалізаваць праект па арганізацыі інавацыйнай вытворчасці мясной прадукцыі, укараняючы новыя тэхналогіі забою, апрацоўкі і захоўвання. Распрацаваны бізнес-план прайшоў экспертызу ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.
Гатова праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва дзіцячага садка і паліклінікі ў райцэнтры. Сёлетні год адзначаны заменай цеплавых сетак на ПІ-трубы ў Міёрах і Дзісне, запраектавана будаўніцтва газаправода да Блажак, водазабеспячэнне са станцыяй абезжалезвання ў Канцэраве і аграгарадку Пад’ельцы. У пасёлку ЛВДС Дзісна забяспечана новае водазабеспячэнне, заканчваюць сістэму водаадвядзення.

 
Рэалізацыя распачатых праектаў прадоўжыцца ў наступным годзе. Яшчэ плануюцца рэканструкцыя лініі ЛЭП ад мяжы Шаркаўшчынскага раёна па тэрыторыі Новага Пагоста, праектаванне газаправода да вёскі Станулева, будаўніцтва моста праз раку Ауту, уладкаванне Дома паляўнічага і рыбака на базе невыкарыстоўваемага комплексу ў Пераброддзі. Будзе пракладзена інжынерна-транспартная інфраструктура да мікрараёна «Сосны». Працягваецца рэалізацыя праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», намаганні якога накіраваны на развіццё сацыяльнай сферы. Агульны аб’ём фінансавання складае 1 085 888 еўра. Ужо шмат зроблена на дабрабыт людзей.

 

Спажывецкі кошык не пустуе

Яго забяспечваюць 137 магазінаў, 33 павільёны, 13 кіёскаў, 17 неізаляваных гандлёвых аб’ектаў, 11 аўтамагазінаў, пяць з якіх – сістэмы спажывецкай кааперацыі, 42 аб’екты грамадскага харчавання, адзін гандлёвы цэнтр, два рынкі на 230 гандлёвых месц. Бытавыя паслугі насельніцтву аказваюць 35 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 13 індывідуальных прадпрымальнікаў. Рознічны тавараабарот за студзень – кастрычнік склаў 58 мільёнаў рублёў ці 101 % да мінулагодняга ўзроўню.

 

Фінансавы вынік

Арганізацыі ўлічваемага сектара эканомікі за студзень – кастрычнік ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг зарабілі 99 мільёнаў рублёў ці 123 % да леташняга. У цэлым па раёне чысты прыбытак атрымліваюць на працягу апошніх чатырох гадоў. Забяспечваецца рэнтабельнасць продажу, якая сёлета за студзень – кастрычнік склала 2,8 %. Гэта сведчыць, што наша прадукцыя, тавары, работы і паслугі запатрабаваны. Найбольшую частку выручкі фарміруюць сельская гаспадарка (43 %) і прамысловасць (32 %), затым ідуць будаўніцтва –
7,2 %, лясная гаспадарка – 5,9 %, рознічны гандаль – 4,6 %. Ахова здароўя і сацыяльныя паслугі – 2,6 %. У арганізацыях, дзе фарміруюць паказчык выручкі, сярэдняспісавая колькасць працоўных складае 3 355 чалавек, гэта на 237 больш (на 8 %) у параўнанні са студзенем – кастрычнікам 2019 года. Захоўваецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці стратных арганізацый. Забяспечана заданне па налічаным сярэднямесячным заробку, які за студзень – кастрычнік склаў 849 рублёў ці 122 % да аналагічнага мінулагодняга перыяду.

 

Праблемы і іх вырашэнне

Пастаўлена задача выходзіць на прыбытковую работу па кожным прадпрыемстве, па іх мадэрнізацыі. Ёсць рэзервы ў павышэнні эфектыўнасці працы, зніжэнні затрат, укараненні прагрэсіўных метадаў гаспадарання. Трэба развіваць аграпрамысловы комплекс, рэканструяваць і пераўзбройваць жывёлагадоўчыя памяшканні. Забяспечваць 90-працэнтную здачу жывёлы на мясакамбінат. Яшчэ ўмацоўваць працоўную дысцыпліну, павышаць адукацыйны ўзровень кадраў, эканоміць рэсурсы. Неабходны крытычны падыход у ацэнцы дзейнасці ўсіх структур, прыняцці мер па выкананні планаў і росту даходаў насельніцтва.

 

Бюджэт

Па інфармацыі намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Кіры Рундо, уласныя даходы ў бюджэт раёна прагназуюцца ў суме звыш 18 мільёнаў рублёў з ростам да чакаемай ацэнкі паступленняў за 2020-ы ў 10,4 %. Асноўнымі крыніцамі стануць падаткі: падаходны з фізічных асоб, на прыбытак, на дабаўленую вартасць, на ўласнасць, ад выручкі і рэалізацыі тавараў, работ, паслуг. Захаваецца пералік падаткаў, які ўстанаўліваецца на тэрыторыі раёна: за ўтрыманне сабак, збор з нарыхтоўшчыкаў і курортны. У цэлым даходы па бюджэце раёна складуць звыш 36 мільёнаў рублёў. Прэзідыум райсавета і райвыканкама адобрылі прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2021 год. Яны будуць зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта