Авторизация
 

У Міёрскім райвыканкаме прайшоў пленум раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

 У сціслым фармаце 11 снежня прайшоў у райвыканкаме пленум раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. На парадку дня значылася адно пытанне – выбары кіраўніка. У рабоце пленума прыняла ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Алена САБІРАВА.

 

Галіновы прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму аб’ядноўвае людзей творчых прафесій, якія пастаянна знаходзяцца ў пошуку новых форм стасункаў з гледачамі, чытачамі. Яны дапамагаюць сваім прыхільнікам трымаць у тонусе душу і цела. Высокі статус абавязвае быць актыўным і пастаянна самаўдасканальвацца. З гэтай кагорты і новы старшыня Алена Кліменцьева – загадчык аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы раённага Дома культуры (на фота).

 
– З Аленай Ігнатаўнай знаёмы гадоў сем. Яна вопытны і адказны, ініцыятыўны работнік, – заўважылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява. – Найлепшыя кадры – вырашчаныя на месцы. Алена Кліменцьева доўгі час працавала ў аддзеле, сядзела ў адным кабінеце з былым старшынёй. Граматны спецыяліст ставіць мэты і дасягае іх.

 
Новы старшыня будзе выконваць свае абавязкі на грамадскіх пачатках. Алена Сабірава нагадала, што нагрузка значная, улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку – дыферэнцыраваная матэрыяльная дапамога пацярпелым ад каронавіруса, дакументальнае суправаджэнне, адпачынак і рэабілітацыя пасля хваробы ў прафсаюзных санаторыях ФПБ. Да таго ж хутка навагоднія святы і традыцыйная акцыя «Прафсаюзы – дзецям». Вызначыць узрост сваіх маленькіх адрасатаў – задача кожнай пярвічкі, зыходзячы з фінансавай сітуацыі. Хтосьці падрыхтуе сюрпрызы для выхаванцаў садка, у іншых прафсаюзных арганізацыях атрымаюць падарункі і старэйшыя школьнікі.

 

Пракансультавацца па ўсіх пытаннях можна ў раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Падтрымліваць новага старшыню лідараў пярвічак заклікала Аксана Падзява. На сумеснай рабоце трымаецца прафсаюзны рух. Замацаваць магчымасць прэміравання кіраўнікоў пярвічак і выдзялення рабочага часу на грамадскую працу ў калектыўных дагаворах прапаноўвала Алена Сабірава. Заўважыла, што для стымулявання знаходжання ў прафсаюзе неабходна, згодна з арт. 365 Працоўнага кодэкса, унесці ў дагавор пункт, што дзеянне калектыўнага дагавора распаўсюджваецца толькі на яго членаў. У сувязі з гэтым паступіла пытанне: як быць з прадугледжанымі дакументам выплатамі, калі работнік не ў прафсаюзе. Рашэнне за наймальнікам – ён мае права іх не рабіць.

 

Елена ВОРОНИНА

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта