Авторизация
 

У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ІD-карту і біяметрычны пашпарт

 У наступным годзе беларусам пачнуць выдаваць замест звыклага папяровага пашпарта ІD-карту і біяметрычны пашпарт.

 

Ідэнтыфікацыйная карта – асноўны дакумент для карыстання ўнутры краіны. На адным баку яе знаходзяцца персанальныя дадзеныя грамадзяніна, адзначана грамадзянства, названы орган, які выдаў картку, і размешчаны яе нумар. На другім баку – QR-код і чорна-белы здымак уладальніка.

 
Выключна для замежных паездак прадугледжаны біяметрычны пашпарт. Ён падобны на цяперашні, толькі з чыпам у вокладцы, у якім утрымліваюцца персанальныя дадзеныя чалавека. Будуць гэтыя звесткі і на пластыкавай старонцы дакумента, а яшчэ адпячаткі пальцаў.
Спяшацца з атрыманнем новых дакументаў наогул не трэба. Нават калі ў вашага пашпарта заканчваецца тэрмін дзеяння, можна яго абмяняць на такую ж кніжачку. Хто атрымаў стары пашпарт пасля 64 гадоў, можа ім карыстацца да ўласнага 100-годдзя.

 
За новым дакументам трэба будзе адразу звяртацца ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС па месцы рэгістрацыі. У далейшым замяніць яго можна будзе ў любым іншым. Нейкія дадатковыя паперы збіраць не трэба. На месцы возьмуць адпячаткі пальцаў, тут жа вас сфатаграфуюць. На выраб дакумента адведзена 15 дзён, у паскораным парадку – пяць ці дзесяць. Непаўналетнім выдадуць яго бясплатна, пенсіянерам і інвалідам І і ІІ груп давядзецца заплаціць адну базавую велічыню, астатнім грамадзянам – 1,5 БВ.

 
Біяметрычны пашпарт для дзяцей, падлеткаў і пенсіянераў будзе каштаваць 1,5 базавыя велічыні, для ўсіх астатніх – дзве.
ІD-карта забяспечвае доступ да ўсіх паслуг у інтэрнэце, атрыманне даведак і дакументаў, якія цяпер можна здабыць толькі пры асабістым звароце. Адметна: біяметрычныя пашпарты можна атрымаць нават два, што зручна для людзей, якія часта ездзяць за мяжу.

 

Па матэрыялах друку.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта