Авторизация
 

У ветэранскіх пярвічках Міёрскага раёна заканчваецца справаздачна-выбарная кампанія

 У пярвічных ветэранскіх арганізацыях раёна заканчваецца справаздачна-выбарная кампанія. Пандэмія ўнесла свае карэктывы ў яе правядзенне: не ўсе сходы былі шматлюднымі, іншыя нават праходзілі ў рэжыме тэлефоннай канферэнцыі. Але гэта не азначае, што пажылыя людзі адасобіліся і перасталі цікавіцца грамадскім жыццём. На пачатак снежня вынікі сваёй дзейнасці за справаздачны перыяд падвялі 37 пярвічак – 90 %. 

 

У бліжэйшыя дні сходы адбудуцца ў астатніх арганізацыях. Спадзяюся, што новы імпульс ветэранскаму руху надасць прыход да кіраўніцтва энергічных, ініцыятыўных людзей.

 
Толькі напачатку адзначу, што наша званне «Ганаровы старшыня» прэзідыум Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў пацвердзіў у ліку трох прэтэндэнтаў з розных раёнаў краіны Уладзіміру Лапкоўскаму, які працяглы перыяд бяззменна ўзначальвае пярвічку будаўнікоў ПМК-55. Уладзіміру Уладзіміравічу ідзе 94-ы год, таму ў справах яго баявым памочнікам па рашэнні сходу стаў Мікалай Гагалінскі, які яшчэ працуе на вытворчасці цесляром-бетоншчыкам.

 
Кіраўніком пярвічнай арганізацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі абрана ўрач-гігіеніст, ветэран Тамара Скавародка. Нядаўна на заслужаны адпачынак пайшла галоўны эканаміст УП ЖКГ Галіна Лісаковіч, але сувязі з калектывам не парывае, па-ранейшаму актыўная. Таму былыя калегі даверылі ёй кіраўніцтва пярвічкай камунальнікаў. У філіяле хлебазавода партфель старшыні Валянціна Кісель пасля справаздачы перадала Валянціне Барысавай.

 
Ветэранская арганізацыя ААТ «Пад’ельцы» павялічылася колькасна ў выніку ўзбуйнення гаспадаркі і засталася без кіраўніка – праводзіла ў апошні шлях Уладзіміра Пальчэўскага. Яго замяніла былы інспектар па кадрах з «Наўгарод» Ніна Крук. У ААТ «Папшулі» сваім лідарам ветэраны вылучылі загадчыка майстэрняў Часлава Храла. У «Мерыцы» ветэранскім рухам пачала кіраваць інспектар па кадрах Валянціна Ляшкевіч, у «Міёрскім» – былы эканаміст гаспадаркі Мікалай Кляўцоў, «Любінова» – нядаўні вадзіцель аўтобуса Мікалай Драба, філіяле «Павяцце» – Алена Міхайловіч.

 
У большасці пярвічак засталіся ранейшыя старшыні. Вельмі разлічваю, што яны дапамогуць асвоіцца са справамі новаму папаўненню кіраўнікоў ветэранскіх пярвічных арганізацый.

 

Часлаў КАШКУР, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта