Авторизация
 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА правяла прамую лінію

 На мінулым тыдні прамую лінію праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА. Напярэдадні тэлефонную гутарку анансіравалі газеты «Віцебскія весці» і «Міёрскія навіны». Звярнуліся толькі мясцовыя жыхары.

 

З насельніцтвам Марыя Мікалаеўна рэгулярна сустракаецца на днях інфармавання і сельсавета, на сесіях мясцовага ўзроўню, сходах у працоўных калектывах, грамадскіх мерапрыемствах, гутарыць падчас раённых прамых ліній. Да яе найбольш часта звяртаюцца па пытаннях утрымання дарог, арганізацыі гандлю, недахопаў асвятлення населеных пунктаў, добраўпарадкавання, зносу аварыйных дрэў.

 

Ёсць людзі, якім хочацца пагаварыць, абмеркаваць эканамічнае становішча ў краіне, надзённыя праблемы дзяржавы і рэгіёну. Па голасе пазнае аматараў у чарговы раз паскардзіцца на нібы няправільна ўстаноўленую агароджу ці кавалачак «захопленай» зямлі. Сцвярджае, што суседскія канфлікты «пагасіць» найбольш складана.

 

Што высветліла нядаўняя прамая лінія?
– Вялікай праблемай для вясковых тэлефонных суразмоўцаў стала выплата грошай за здадзенае з асабістых падсобных гаспадарак малако, – адзначыла Марыя Мікалаеўна. – Сумы не маленькія, іх рэгулярная выплата пры невялікіх заробках на сяле справа надзённая: за кастрычнік насельніцтва раёна рэалізавала дзяржаве 446 тон малака. Аднак няпростае фінансавае становішча склалася на Полацкім малочным камбінаце. Трымаю пытанне на кантролі, рэгулярна вяду перамовы з кіраўніцтвам прадпрыемства са спадзяваннем яго вырашыць.
Наступным па важнасці лічу звароты з розных куткоў Міёршчыны па нездавальняючым стане мясцовых дарог, якія абслугоўвае ДРБУ-203. Шмат дзе патрэбны падсыпка і грэйдаванне. Толькі аптымальны час для гэтага мінуў. Усё ж як толькі дазволіць надвор’е, па-максімуму паспрабуем зрабіць магчымае.

 
Адзінкавы званок паступіў па арганізацыі падвозу малодшага школьніка ў вёску. Аўтобус разварочваецца на зручным для гэтага асфальтаваным перакрыжаванні, потым ісці недалёка, але аднаму міма могілак і ў цемры. Малечы проста боязна. Пытанне застаецца на кантролі. Прамая лінія скончылася настальгічнай размовай пра правадное радыё. Не так даўно яно гучала ледзь не ў кожнай хаце, вяшчала не толькі рэспубліканскія, але і мясцовыя навіны. Аднавіць такую трансляцыю ўжо немагчыма. Але выйсце ёсць: набыць недарагі сеткавы радыёпрыёмнік, які дазваляе прымаць перадачы не толькі рэспубліканскія з Мінска, але і рэгіянальныя з Віцебска.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта