Авторизация
 

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана ПАДЗЯВА распавяла пра работу прафсаюзаў у адыходзячым годзе

 Законныя інтарэсы работніка ва ўсіх сферах дзейнасці ў нашай рэспубліцы прадстаўляе прафсаюз. Ён дае гарантыі на стабільную працоўную дзейнасць і адпачынак, дастойны заробак. Прайшоў год са справаздачна-выбарнай кампаніі раённага аб’яднання прафсаюзаў. Што змянілася і якія задачы ў прыярытэце, гутарым з яго старшынёй Аксанай ПАДЗЯВА.

 

Чым адметны адыходзячы год?

– Адбыўся VIII З’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які вызначыў чарговыя задачы, што павінны стаць «пяцігодкай бездакорнай якасці прафсаюзнай работы». Ён завяршыў справаздачна-выбарную кампанію ў нашых радах: падвялі вынікі 73 пярвічныя арганізацыі і чатыры раённыя арганізацыйныя структуры галіновых прафсаюзаў. Склад старшынь абнавіўся на 23 і 25 % адпаведна, больш чым на 40 % змяніўся склад прафкамаў і райкамаў. Спадзяюся, што новыя кадры дазволяць умацаваць нашы структуры, пасадзейнічаць эфектыўнай рабоце, і яна паступова набудзе новыя формы.
 
Значнасць удзелу прафсаюзнага актыву ў вырашэнні праблем у грамадстве ўзрастае з новымі выклікамі часу.

– Так, і ў першую чаргу нашы намаганні павінны быць накіраваны на забеспячэнне міру і стабільнасці, захаванне здароўя і якасці жыцця людзей, іх працоўнай і сацыяльна-эканамічнай абароненасці.

 
Пандэмія змяніла наша жыццё. На першы план выйшлі задачы па мінімізацыі наступстваў COVID-19. Мы таксама прымаем меры па барацьбе з інфекцыяй. У рамках прафсаюзнай акцыі «Справімся разам!», якая праходзіла ў Беларусі з красавіка па верасень, грашовыя сродкі ў памеры 2 % ад сумы членскіх узносаў пярвічак акумуляваліся на разліковым рахунку райаб’яднання прафсаюзаў. Зрасходавалі звыш 1,3 тысячы рублёў на набыццё сродкаў індывідуальнай аховы, абеззаражвальных і дэзынфікуючых для членаў прафсаюза Міёрскай ЦРБ і дапамогу работнікам аддзялення кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра. Вялікі дзякуй усім членам прафсаюза Міёршчыны за важны агульны ўнёсак у барацьбу з інфекцыяй.

 
Каронавірус дыктуе свае правілы. Захаванне асабістай гігіены, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы і дэзсродкаў, абавязковы прапускны рэжым на прадпрыемствах, абмежаванне колькасці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў – гэта павінна стаць нормай жыцця.

З эпідэміялагічнай сітуацыі бярэ выток яшчэ адзін блок праблем – у сферы занятасці насельніцтва.

 

– На жаль, маюць месца рэжым няпоўнай занятасці, скарачэнне рабочага дня і няпоўны рабочы тыдзень, вымушаныя водпускі. Патрэбны іншыя падыходы да ажыццяўлення маніторынгу ў сферы занятасці. Галоўнае – мы абавязаны сумесна з сацыяльнымі партнёрамі захаваць вытворчасць і рабочыя месцы. Гэта дазволіць у найкарацейшыя тэрміны стабілізаваць сітуацыю і не дапусціць абвалу эканомікі.

На сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне негатыўна ўплываюць і іншыя фактары.

 

– Адна з галоўных праблем – пратэстны настрой некаторых грамадзян па выніках выбараў Прэзідэнта. Іх удзел у вулічных несанкцыянаваных мерапрыемствах дэстабілізуе грамадства і абвастрае сацыяльную напружанасць у працоўных калектывах. Гэта правакуе масавы выхад людзей з прафсаюзаў. Кожны з нас павінен прыняць абдуманае рашэнне, не паддавацца на правакацыі і рабіць усё магчымае для захавання стабільнасці і далейшага развіцця дзяржавы. Мы не можам рызыкаваць лёсамі працоўных і краіны, і будзем ахоўваць нашы дасягненні.

 

У чым бачыце матывацыю для знаходжання ў прафсаюзе?

– Неабходна павышаць эфектыўнасць дзейнасці пярвічак і павялічваць ахоп прафсаюзным членствам работнікаў прадпрыемстваў незалежна ад формы ўласнасці. З гэтай мэтай цяпер рэалізуем артыкул 365 Працоўнага кодэкса. Згодна з ім, палажэнні калектыўнага дагавору будуць распаўсюджвацца толькі на работнікаў, ад імя якіх ён заключаўся.

 
Сёння ў нашых радах на Міёршчыне каля 6 тысяч чалавек, якія аб’яднаны ў 77 пярвічных прафсаюзных арганізацый і чатыры раённыя камітэты галіновых прафсаюзаў. Кожны з іх кіраўнікоў – чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Гэта мае ініцыятыўныя і надзейныя памочнікі. Вялікая ўдзячнасць за іх грамадскую дзейнасць.

 

Што найбольш непакоіць людзей?

– Падаўжэнне працоўных кантрактаў, унясенне дапаўненняў у калектыўны дагавор, прадастаўленне працоўных і сацыяльных водпускаў, дадатковыя гарантыі па калектыўных дагаворах, аздараўленне. Цяпер актуальны парадак захавання і пераносу прадастаўлення працоўных водпускаў, прадугледжаных графікам у неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

 
Сёлета праведзена шэсць прафсаюзных прыёмаў з удзелам галоўных прававых інспектараў ФПБ і прадстаўнікоў пракуратуры, на якія звярнуліся 14 чалавек. Кантралююць захаванне заканадаўства аб ахове працы грамадскія інспектары, якія ёсць у кожнай арганізацыі. Пад асаблівай увагай выкананне норм і правіл аховы працы, рэжым працы і адпачынку, тэмпературны. Найбольш траўманебяспечны сёння аграпрамысловы комплекс.

 

Як яшчэ ахоўваеце правы чалавека працы?

– Вельмі важна адчуваць сябе абароненым і патрэбным. Цяпер на Міёршчыне кантрактнай формай аформлены працоўныя адносіны больш за 3,5 тысячы чалавек. Колькасць аднагадовых дагавораў значна скарацілася. У асноўным гэта новыя работнікі, пенсіянеры і тыя, хто не жадае звязваць сябе абавязацельствамі на доўгі тэрмін.

 

Што ў планах на канец года і надыходзячы 2021-ы?

– У рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям!» пярвічкі арганізуюць віншаванні і святочныя ранішнікі. Раённае аб’яднанне сумесна з райкамам БРСМ наведае сацыяльны прытулак у Дзісне. Парадуем малых сюрпрызамі і падарункамі.

 
Асноўным накірункам работы на наступны год я вызначыла папулярызацыю рабочых прафесій. Запланаваны конкурсы прафмайстэрства, ушанаванне перадавікоў вытворчасці. Спадзяюся, атрымаецца аднавіць спаборніцтва па зборы ягад «Смак журавін» сярод пярвічных арганізацый раёна ў рамках фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Імкнёмся больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Ад новага пакалення, яго пазіцыі і актыўнасці залежыць многае для развіцця прафсаюзнага руху. Разлічваю на іх падтрымку і ініцыятыву.

 
Асноўным аб’ектам увагі быў і застаецца чалавек працы, які ўвасабляе свае мары і задачы для развіцця Міёршчыны і ўсёй краіны. Прафсаюзы, як самая масавая грамадская арганізацыя, гэтаму паспрыяюць. Мы зробім усё магчымае, каб захаваць мір і стабільнасць у краіне. Жадаю ўсім поспехаў, творчасці і ініцыятывы. Моцнага здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта