Авторизация
 

З дакладам выступіў начальнік міёрскага аддзела ідэалагічнай работы Аляксандр ТРОНЬКІН

 Улада толькі тады эфектыўная, калі працуе ў пастаянным дыялогу з грамадствам, чуе яго праблемы і чуйна рэагуе на іх. Дзякуючы гэтаму ёсць развіццё, паляпшаецца ўзровень жыцця, разам з тым павышаецца давер да кіраўніка раёна і яго каманды. Выбудаваць устойлівую зваротную сувязь з жыхарамі Міёршчыны, уплываць на іх настрой заклікана інфармацыйна-растлумачальная работа. Наколькі якасна яна арганізавана на мясцовым узроўні, прааналізавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама. З дакладам выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр ТРОНЬКІН. 

 

Кожны трэці чацвер месяца ў раёне праводзяцца адзіныя дні інфармавання. Шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія ўзначальваюць старшыня райвыканкама і яго намеснікі, наведваюцца ў працоўныя калектывы, да насельніцтва па месцы жыхарства. Разам абмяркоўваюць актуальныя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі краіны, сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Супрацоўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, Полацкага пагранатрада, спецыялісты санітарнай службы, медработнікі, кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, іншыя арганізацыі, якія адказваюць за паляпшэнне жыццядзейнасці ў раёне, вядуць размову пра бяспеку, працоўную і грамадскую дысцыпліну, здаровы лад жыцця, праводзяць прававы лікбез. Адначасова ідзе абмен думкамі па найбольш актуальных пытаннях, людзі выказваюцца па вострых праблемах, агучваюць асабістыя просьбы і прапановы.

 
За 11 месяцаў бягучага года на Міёршчыне правялі 437 сустрэч з насельніцтвам, з якіх 224 – у працоўных калектывах. Паступіла 517 прапаноў і крытычных заўваг. На 462 пытанні члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп далі тлумачэнні адразу, пастаўлена на кантроль 55, з якіх 41 рэалізавана. Большасць вырашаных праблем звязана са станам дарожнага палатна, нямала – па выдаленні аварыйных дрэў і высечцы кустоў. Многіх турбавала дрэннае вулічнае асвятленне, былі пытанні па добраўпарадкаванні тэрыторый, вывазе камунальных адходаў, рабоце аўталаўкі і іншыя. Яшчэ вырашаюцца 14.

 
У арганізацыях раёна сфарміраваны 33 галіновыя інфармацыйна-прапагандысцкія групы, якія правялі 187 сустрэч. Пры Дзісненскім гарадскім і сельвыканкамах працуюць 10 тэрытарыяльных. Яны ініцыявалі 300 сустрэч, падчас якіх паступіла 66 пытанняў. Найбольш набліжанымі да народа аказаліся прапагандысцкія групы Міёрскага і Новапагосцкага сельвыканкамаў, бо сустракаліся з людзьмі часцей.

 
Для растлумачальнай работы ва ўстановах адукацыі створаны 12 ІПГ. Тут паспяхова дзейнічае «Школа актыўнага грамадзяніна». Праект спрыяе стасункам падлеткаў з прадстаўнікамі ўлады раёна, грамадскімі дзеячамі, пісьменнікамі, журналістамі, цікавымі ўраджэнцамі Міёршчыны. Сустрэчы маюць пазнавальны і выхаваўчы эфект. Кожны месяц інфармацыйна-прапагандысцкія групы сумесна з дэпутацкім корпусам выязджаюць у сельсаветы. Асаблівую ўвагу надаюць добраўпарадкаванню, падтрыманню грамадскага парадку, далучэнню сяльчан да вырашэння праблем мясцовага значэння. Па выніках сёлетніх выездаў на кантроль узяты 80 пытанняў.

 
Паляпшэнню зваротнай сувязі спрыяюць прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, прамыя і гарачыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з дэпутатамі і іх справаздачы ў выбарчых акругах. З лістапада два разы на тыдні працуе грамадская прыёмная. Сюды можна ўносіць дзейсныя прапановы па канстытуцыйнай рэформе, вырашэнні іншых сацыяльна-значных пытанняў.

 
Практыкуюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з рознымі катэгорыямі грамадзян з нагоды значных каляндарных і юбілейных дат. Канструктыўнымі атрымліваюцца дыялогі з ветэранамі працы, маладымі спецыялістамі, з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, са святарамі.
У ліку важных задач – павялічваць радыус стасункаў, не прамінаць увагай аддаленыя вёскі падчас дня інфармавання. Пра вырашэнне хвалюючых пытанняў паведамляць насельніцтву праз СМІ. Яшчэ не ў поўнай меры наладжана зваротная сувязь з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Належыць удасканальваць работу па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі, абуджаць паважлівыя адносіны да дзяржаўнай сімволікі.

 
Наогул, як лічыць начальнік РАУС Васіль Балад, на мясцовым узроўні трэба ўзмацняць інфармацыйна-растлумачальную работу па палітычнай сітуацыі ў краіне. Пасля выбараў на тэрыторыі раёна зарэгістравана 36 ачагоў пратэстнага настрою. За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах праваахоўнікі затрымалі 48 грамадзян, склалі 21 адміністрацыйны пратакол, у залежнасці ад меры адказнасці накладаліся штрафы ад дзвюх да васьмі базавых велічынь. З многімі правялі прафілактычныя гутаркі. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы па факце хуліганства. Пакараюць і мастакоў, якія разышліся ў сваіх фантазіях на сценах у грамадскіх месцах.

 
Са слоў начальніка РАУС, на сённяшні дзень у раёне адносна спакойна. Аднак па вобласці ўчынена каля дзесяці выпадкаў наўмыснага замыкання чыгуначных шляхоў, блакіравання аўтамабільных дарог, два з іх – у суседнім Полацкім раёне. Той, хто такое рабіў, чакаў чалавечых ахвяр. Гэта ўжо не хуліганства, а вайна са сваім народам. Мы не павінны дапускаць пратэстнага экстрэмізму.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта