Авторизация
 

На мінулым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледзелі праблемы са старым жыллём

 Больш за два гады таму быў падпісаны Указ № 357 «Аб пустых і старых дамах», закліканы спрасціць і зрабіць менш стратнай працэдуру ўключэння ў абарот такой нерухомасці. Аднак перш за ўсё дакумент накіраваны на абарону правоў і інтарэсаў грамадзян, пакідаючы ўласнікам больш магчымасці для захавання маёмасці. Як па новых правілах працуюць на Міёршчыне, прааналізавалі на мінулым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

 

Праблему са старым жыллём мясцовыя ўлады вырашаюць пастаянна. Спачатку вышукваюцца ўласнікі ці наследнікі. Затым ім накіроўваюць прадпісанне пра тое, што дом трэба прывесці ў парадак. Калі чалавек не рэагуе, падключаецца раённая камісія. Спецыялісты з яе складу абследуюць жыллё, робяць заключэнне, на падставе якога райвыканкам прымае рашэнне ўключыць яго ў рэестр пустога і старога. Гэта, калі коратка. За кожным станоўчым вынікам – вялізны пласт работы.

 
Як заўважыла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніка Вішнеўская, за 2019-2020 гады ў раёне абследавалі 124 дамы. У адносінах да 79, якія адпавядаюць Указу № 357, склалі заключэнні. Накіравана 66 паведамленняў уласнікам і наследнікам аб мяркуемым уключэнні жылых дамоў у рэестр пустых, 16 прадпісанняў – у адносінах да старых хацін. Па 38 устанаўліваюць гаспадароў, іх месцазнаходжанне. Працэс марудны. Адных знаходзяць пры дапамозе натарыяльнай канторы, іншых – праз запыты ў БТІ, аддзел загс, Белдзяржстрах, падатковую інспекцыю, энергазбыт ці пры ўдзеле міліцыі.

 
У рэестры пустых уключаны 33 дамы, старых – 15. Дарэчы, пабудова не можа трапіць у гэты спіс, калі гаспадар вырашае ў ёй жыць ці выкарыстоўваць па прызначэнні. Пра тое ён павінен праінфармаваць райвыканкам ці сельвыканкам па месцы знаходжання жылля, як зрабілі 12 грамадзян. 28 хат не адпавядаюць крытэрыям Указа і пакуль не могуць быць уключаны ў рэестр старых ці пустых. Сёлета ў райцэнтры выявілі чатыры дамы з пустымі вачаніцамі па завулках Вакзальным і Свярдлова, вуліцах Крылова і Крупскай, збіраюцца звесткі пра ўласнікаў і наследнікаў. За перыяд дзеяння Указа № 375 у суд Міёрскага раёна падалі 29 заяў аб прызнанні дамоў безгаспадарчымі і перадачы іх у камунальную ўласнасць. Цяпер разглядаюцца сем іскаў па Туркоўскім, Язненскім і Мікалаёўскім сельсаветах.

 
Усё ж большая частка пакінутых пабудоў ідзе пад бульдозер, бо непрыдатная для пражывання. Амаль усе яны як на падбор: з цёмнымі ад часу сценамі, абваленымі дахамі, наглуха забітымі вокнамі, часта з бур’яном у рост чалавека. Напрыклад, у вёсцы Канцэрава на Язненшчыне ўласнік даў згоду на знос, прынята адпаведнае рашэнне. У Захарнях Міёрскага сельсавета і Камянполлі Перабродскага наследнікі самі разабралі хаткі. Усяго летась знеслі 22 дамы: чатыры – па Указе, 18 – за сродкі арганізацый і грамадзян, затрацілі больш за 4 тысячы рублёў. Сёлета вызвалілі ўчасткі ад 14 хацін: сямі па Указе і столькі ж за кошт іншых крыніц, асвоілі каля 8 тысяч рублёў. У працэсе разбору сем: у Свярдлах і Басяных Міёрскага сельсавета, а таксама на тэрыторыі Новапагосцкага і Павяцкага. Работу па зносе якасна праводзяць Міёрскае і Язненскае ПМС.

 
Сем участкаў у Дзісне, Чапуках, Цвеціне, Шарагах, Варонках, Якубаўшчыне і Кублішчыне ўключаны ў пералік свабодных і могуць выдзяляцца пад будаўніцтва блакіраваных жылых дамоў. Вызваленыя землі ў Пашніно, Варонках, Дарожках, якія перададзены ў фонд Язненскага сельсавета, таксама прызначаны для прадастаўлення грамадзянам. Свабодныя надзелы ў Свярдлах, Рандарах, Брыжынках, Камянполлі плануецца ўцягнуць у гаспадарчы абарот.

 
У цэлым нормы Указа № 357 на Міёршчыне рэалізуюцца, аднак навесці парадак патрэбна ва ўсіх 442 населеных пунктах. Адно з найважнейшых даручэнняў старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай – актывізаваць работу па выяўленні і скарачэнні колькасці пустога і старога жылля, асабліва ў аграгарадках, вёсках пры дарогах рэспубліканскага значэння. Зменшыць колькасць змрочных пейзажаў непрывабнай нерухомасці дапаможа добраўпарадкаванне.

 
Часта замінае працэсу адсутнасць інфармацыі аб уласніках, шмат часу затрачваецца на пошук, асабліва калі яны жывуць за межамі краіны. У дапамогу сацыяльныя сеткі. Праз іх знайшоўся ўласнік аднаго з дамоў у аграгарадку Язна. Ён паведаміў, што мае намер выкарыстоўваць яго для пражывання. Дапамагаюць у пошуках і знаёмыя. Напрыклад, дзякуючы пастаянным жыхарам Латвіі атрымана заява-згода на знос хаткі ў Чапуках.

 
У адрас уласнікаў і наследнікаў, якіх адшукалі аддзел ЖКГ сумесна з сельвыканкамамі, сёлета накіравалі каля 80 паведамленняў і прадпісанняў. Да чэрвеня наступнага года сельвыканкамы сфарміруюць базу дадзеных дамоў, якія трапляюць пад нормы Указа. Асобная справа будзе заведзена на кожны пакінуты, уключаючы звесткі пра гаспадароў. Па ўсіх населеных пунктах распрацуюць картаграфічны матэрыял. З новага года камісія па абследаванні стану дамоў стане працаваць па графіку. У студзені – у Міёрскім сельсавеце. Мясцовы інспектар, адказны за работу са старым жыллём, ужо збірае неабходныя звесткі. У лютым спецыялісты возьмуцца за справу ў Язненскім і Павяцкім сельсаветах, у сакавіку – у Новапагосцкім. Толькі аб’яднаныя намаганні і актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых суб’ектаў дазволяць у поўнай меры навесці парадак на зямлі.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта