Авторизация
 

Дзяржкантроль: выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў

 Выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі ў Браслаўскім і Глыбоцкім раёнах. 

 

Звыш дзевяці гадоў таму кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі на Браслаўшчыне вырашыў ліквідаваць яе і ў сувязі з гэтым добраахвотна адмовіцца ад надзелаў. У красавіку 2011 года Браслаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб спыненні правоў на валоданне пяццю ўчасткамі плошчай 7,5 га. Іх належала перадаць у склад земляў сельсавета.

 

Землекарыстальніку даручылі зрабіць дзяржаўную рэгістрацыю спынення існавання зямельных надзелаў і права пажыццёва спадчыннага валодання імі. Аднак гэтага не выканаў. Да таго ж, перастаў плаціць падатак на зямлю. Без догляду яна парасла пустазеллем і кустамі. Юрыдычна зямля мае свайго гаспадара, яму і давядзецца заплаціць падатак на зямлю за 2011 – 2020 гады. Браслаўскаму райвыканкаму трэба цяпер вышукваць сродкі для рэкультывацыі запушчаных земляў і ўзнаўлення іх урадлівасці.

 
У Глыбоцкім раёне адна з сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак са снежня 2015 года не выкарыстоўвае зямельны надзел плошчай каля 0,5 га, які ў выніку зарос пустазеллем, кустамі і забалоціўся. Больш таго, дапушчана самавольнае заняцце звыш 0,4 га пад загон для жывёл у вёсцы Забелле. У да- дзеным выпадку таксама сялянскай (фермерскай) гаспадарцы будзе даналічаны падатак на зямлю. Абодвух землекарыстальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў па ахове земляў, а таксама за самавольнае іх заняцце.

 

Бюджэт не далічыўся сумы

Прыняты дадатковыя меры па спагнанні і пералічэнні ў бюджэт сродкаў за аказаныя адміністрацыйныя працэдуры ў сельскагаспадарчай галіне. Так, згодна з заканадаўствам пры выдачы ў ветстанцыях ветэрынарных пасведчанняў ці сертыфікатаў прадугледжана аплата заяўніка, якая павінна залічвацца ў даход мясцовых бюджэтаў. Аднак у Браслаўскім, Гарадоцкім, Міёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах асобныя арганізацыі сродкі за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур не пераводзілі. У выніку мясцовыя бюджэты недаатрымалі звыш 20 тысяч рублёў. Суб’екты – заяўнікі адміністрацыйных працэдур ужо выпраўляюць выяўленыя парушэнні. У бюджэт пералічылі каля 9 тысяч рублёў.

 

Жылі-былі не плацілі

Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю прыняў меры па папярэджанні парушэнняў заканадаўства асобнымі таварыствамі ўласнікаў пры налічэнні і выкарыстанні сродкаў жыльцоў, вылічаных на капітальны рамонт жыллёвага фонду.

 

Згодна з заканадаўствам, капітальны рамонт належыць да асноўных жыллёва-камунальных паслуг па ўзнаўленні фізіка-тэхнічных, эстэтычных і спажывецкіх якасцей жылога дома, яго канструкцыйных элементаў, інжынерных сістэм, страчаных у працэсе эксплуатацыі. Спажывец абавязаны іх аплачваць. Аднак у трох таварыствах уласнікаў, якія самастойна ажыццяўлялі тэхнічнае абслугоўванне і налічвалі плату за жыллёва-камунальныя паслугі, па капітальным рамонце ў перыяд з сакавіка 2017 года па сакавік 2020-га разлікаў не зрабілі. Спецыяльнага рахунку для акумулявання сродкаў ад аплаты не адкрылі. У склад таварыстваў уласнікаў уваходзіла па адным жылым доме. Усяго ў іх 188 кватэр, агульная плошча якіх – 10391,9 м2.

 
У ходе маніторынга жыхарам дома налічылі плату за капітальны рамонт у суме звыш 26,8 тысячы рублёў. У красавіку – кастрычніку бягучага года на рахунак Полацкага райвыканкама паступілі звыш 23,4 тысячы. Пагашэнне астатняй запазычанасці застаецца на кантролі.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта