З першага снежня ў тэставым рэжыме адкрываецца другі маршрут гарадскога аўтобуса па рабочым дням з адпраўленнем ад аўтастанцыі горада Міёры ў 7.15 і 16.45.
На шляху следавання наступныя прыпынкі: вуліцы Кірава (лазня), Леніна (раённы вузел паштовай сувязі), Камуністычная (дзіцячы садок № 2), Верхнядзвінская з прыбыццём аўтобуса да прахадной металапракатнага завода.
Ад «ММПЗ-груп» аўтобус адпраўляецца ў 8.00 і 17.15 з прыпынкамі па вуліцах Верхнядзвінскай, Камуністычнай (дзіцячы садок № 2), Кастрычніцкай (кінатэатр «Колас»), і канечная – аўтастанцыя райцэнтра.
Кошт білета – 60 капеек.
Тэлефон для даведак: 4 16 69 (дыспетчарская ўчастка Міёры філіяла «Аўтобусны парк № 2 Полацка ААТ «Віцебскаблаўтатранс»).
Леанід ЛЯСОВІЧ, намеснік старшыні райвыканкама.
Фота для ілюстрацыі.