Авторизация
 

Камітэт па сельскай гаспадарцы правёў відэаканферэнцыю па пытаннях падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ 2021 года

 На мінулым тыдні камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама правёў відэаканферэнцыю з удзелам прадстаўнікоў інжынерных служб райсельгасхарчаў, рамонтных, забяспечвальных і абслугоўваючых прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны па пытаннях падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2021 года.

 

Па выніках гэтага мерапрыемства адпаведным загадам зацверджаны план і графік гатоўнасці машынна-трактарнага парка, утворана аператыўная група па кантролі за праводзімай работай пад кіраўніцтвам намесніка старшыні абласнога камітэта Міхаіла Прыдыбайлы.

 
Запатрабавана ад усіх зацікаўленых служб і адказных асоб дакладна выканаць графік гатоўнасці тэхнікі да сельгасработ да наступнай вясны пры безумоўным захаванні ўмоў бяспекі працы. Ужо ў сакавіку павінны быць гатовы да выхаду ў поле трактары, плугі, усе глебаапрацоўчыя агрэгаты і сеялкі. Для гэтага ўжо цяпер трэба неадкладна стварыць умовы для правядзення рамонтных работ, арганізаваць звенні рамонтнікаў і давесці да іх заданні, распрацаваць алгарытм аплаты працы і пазнаёміць з ім выканаўцаў.

 
Тэрміны заканчэння рамонту корма- і збожжаўборачных камбайнаў больш познія, затое патрабаванні па падрыхтоўцы і гатоўнасці высокія – іх выкананне ацэніць спецыяльна ўтвораная раённая камісія. Інжынерным службам трэба да сярэдзіны снежня здаць на спецыялізаваныя рамонтныя прадпрыемствы няспраўныя вузлы і агрэгаты, да 3 студзеня – спісаць тэхніку, якую немагчыма аднавіць. Паўсямесна ўзмацняецца кантроль за захаванасцю і рацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, паліва-энергетычных рэсурсаў і абсталявання.

 

Аляксандр МЫШКО.

Фото из архива редакции

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Именины 19 января 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта