У кастрычніку ў раёне зарэгістравана нараджэнне сямі дзяцей – двух хлопчыкаў і пяці дзяўчынак. Шлюб узялі восем пар.
Адно дзіця – першае ў сям’і, адно – другое, па два – трэція і чацвёртыя, адно – пятае. Па-за шлюбам нарадзіўся адзін малы. Складзены адзін запіс аб устанаўленні бацькоўства. У аддзеле загса – Арцём Лакотка, Дар’я Радзівонава, Арцём Чэрап, Васіліса Лакотка, Сафія Драпеза, Ясенія Кот. Сельвыканкамам зарэгістравана: Аліна Юркевіч.
Сем рэгістрацый шлюбаў адбыліся ў аддзеле загса райвыканкама, адна ў Дзісненскім гарвыканкаме.
Складзена шэсць запісаў аб скасаванні шлюбу. Па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса скасаваны чатыры шлюбы.
Памерлі 27 чалавек – 12 мужчын і 15 жанчын. З іх шэсць працаздольнага ўзросту.
Таццяна ЗАРУДНІЦКАЯ, галоўны спецыяліст аддзела загса.