Авторизация
 

СУП «Чэрасы» падводзіць вынікі адыходзячага года

 Летась раслінаводчая галіна СУП «Чэрасы» прыбавіла ў валавых намалотах зерневых культур 17,9 %, сёлета – 17,7 %. Гаспадарка ў 2018 годзе загрузіла ў засекі 3 881 тону зерня, у наступным – 4 577, у гэтым – 5 386. Уборачная плошча таксама павялічвалася, але менш істотна. Значыць, можна гаварыць пра стабільнасць паступовага росту. Чым яна забяспечвалася?

 
– У нас умовы гаспадарання такія ж, як і ў суседзяў, у вырошчванні збожжавых вырашаем аднолькавыя праблемы, – сцвярджае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Алег Януковіч. – Магчыма, адрозненні толькі ў тактыцы выкарыстання зерне-трава-прапашнога севазвароту, які даўно склаўся. Хранічна не хапае мінеральных тукаў – уносім іх пры сяўбе з улікам наяўнасці пажыўных рэчываў канкрэтна на кожным полі. Восенню пад азімыя па максімуме выкарысталі запасы калійных і фосфарных угнаенняў, пры гэтым па поўнай дозе толькі на ўчастках эліты.

 
Недахоп мінеральных тукаў кампенсуем арганікай. Пад яравыя культуры, найперш кукурузу, наступнага года яе ўжо вывезена каля 6 тысяч тон. Работы будуць працягвацца, як толькі маразы скуюць глебу, усталюецца трывалы праезд па палях. Для гэтага сфарміраваны механізаваны атрад з двух пагрузчыкаў і шасці трактараў з прычэпамі.

 
Пад ураджай 2021 года пасеялі 1 108 гектараў азіміны насеннем айчыннай і замежнай селекцыі, большасць заняла пшаніца, жыта толькі 200 гектараў. Зразумела, што вялікія спадзяванні на ўчасткі эліты – гібрыднаму жыту адвялі 100 га і 50 пшаніцы «Элегія» – з іх мяркуем атрымаць высокакандыцыйнае насенне. У якасці эксперыменту 46 гектараў занялі азімай пшаніцай нямецкай селекцыі «Мулан».

 
На нашых прыбалотных землях няпроста падабраць падыходзячыя плошчы пад азімы рапс, аднак і для яго адведзена 200 гектараў.
АсОБНа трэба сказаць пра механізатарскія кадры, што заняты ў раслінаводстве. Ад гэтых 23 спецыялістаў залежаць тэмпы і якасць выканання работ. Усе стараюцца, некага асабліва выдзеліць будзе проста несправядліва. Хаця як без гэтага. Напрыклад, Сяргей Гагалінскі на «Кіраўцы» К-744 з сеялкай «Амазон» адзін пасеяў усе азімыя – 1 308 гектараў зерневых і рапсу. Выдатна працаваў і вясной: заняў на сяўбе другое месца ў вобласці.

 
Уладзімір Матэленак на энерганасычаным «Беларусу-3522» падрыхтаваў да сяўбы 2 269 гектараў глебы. На ворыве ў гаспадарцы спецыялізуюцца пяць механізатараў на трактарах рознай магутнасці. Гэта зноў жа Сяргей Гагалінскі і Уладзімір Матэленак, а яшчэ Дзяніс Гагалінскі, Аляксандр Варонька (усе з абаротнымі плугамі), у рэзерве Мікалай Грэцкі са звычайнымі. Яны гэтай восенню, пакуль было паліва, узнялі 568 гектараў зябліва. Цяпер запасы саляркі папоўнены дзякуючы рэалізацыі зерня, і ворыва аднавілася. Атрад можа за дзень узняць зябліва на 80 га, так што планавыя 1 550 ім па сілах, калі карэктывы не ўнясе надвор’е.

 
Ёсць задумы на будучае. Кукуруза займае вялікую ўдзельную вагу ў кармавым балансе, але яе вырошчванне надта дарагое. Робім захады па павелічэнні пасеваў канюшыны, аднагадовых пайзы і проса. Насенне гэтых культур больш таннае, пры спрыяльных умовах можна атрымаць два – тры ўкосы зялёнай масы, якая па пажыўнасці не саступае кукурузе. Вопыт іх вырошчвання ўжо ёсць.
Увогуле, разлікі на наступны 2021 год таксама спрыяльныя.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта