Авторизация
 

Акцыя "Не пракурваць здароўе" ідзе ў Міёрскім раёне

 Тытунь пагражае здароўю любога чалавека, незалежна ад полу, узросту, культуры і адукацыі. Курыльшчыкі не далічваюцца каля 18 гадоў патэнцыяльнага жыцця, а гэта вялізная сацыяльная страта для грамадства. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод ва ўсім свеце тытунь забівае 5 мільёнаў жыхароў планеты (11 тысяч кожны дзень). 

 

Тытунёвы дым абвастрае шматлікія хваробы, уздзейнічае практычна на ўсе органы. Так, у чалавека, які выкурвае адну – дзве пачкі цыгарэт у дзень, верагоднасць узнікнення анкалагічнай паталогіі лёгкіх павялічваецца ў 40 разоў. Таксама даказана сувязь тытунекурэння з развіццём раку поласці роту, стрававода, гартані, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы. Усё ад таго, што тытунёвы дым – гэта магутны стымулятар пухліннага росту. Пасіўнае курэнне таксама можа справакаваць рак. Асабліва небяспечна доўга знаходзіцца ў накураных памяшканнях.

 
У апошні час моднымі сталі электронныя цыгарэты. Выкарыстоўваюць іх з мэтай кінуць курыць. Аднак гэты спосаб не толькі не эфектыўны, але і небяспечны, бо можа быць перадазіроўка нікацінам з-за немагчымасці кантраляваць яго, што прыводзіць да інтаксікацыі арганізма.
Каб заставацца здаровымі, знізіць рызыку анкалагічных захворванняў, інфарктаў і інсультаў, трэба:

 

- адмовіцца ад курэння;

 
- змагацца з лішняй вагой і рэгулярна займацца спортам. Умераная фізічная актыўнасць, як мінімум 30 хвілін у дзень, паляпшае якасць жыцця і дапамагае падтрымліваць здаровую масу цела. Гуляйце на свежым паветры, бегайце, рабіце гімнастыку кожную раніцу;

 
- здаровае харчаванне: уключайце ў рацыён больш садавіны і агародніны, не менш за 400 г у дзень. Павялічце спажыванне злакаў і бабовых культур, імкніцеся да таго, каб у дзённым рацыёне ўтрымлівалася не менш за 35 г харчовых валокнаў з цэльных зёрнаў і вотруб’я. Абмяжуйце тлустую ежу, асабліва жывёльнага паходжання. Прытрымлівайцеся меры ў харчаванні;

 
- рэгулярна праходзьце прафілактычны агляд і абследаванне згодна з узростам і групай рызыкі.

 
Правільныя адносіны да свайго здароўя, што мае на ўвазе выкананне элементарных правіл прафілактыкі і рэгулярнае медыцынскае абследаванне, дазваляюць чалавеку знізіць рызыку развіцця раку на 90 %. Гэта значыць, што пры пэўных намаганнях кожны з нас мае шанц жыць паўнацэнна без хвароб.

 

Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны ўрач РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта