Авторизация
 

Газ патрабуе ўважлiвасці

 Большасць няшчасных выпадкаў, калі выбухае прыродны газ, здараецца па прычыне адсутнасці нагляду за ўключанай газавай плітой. Таксама нярэдка людзі ў алкагольным ап’яненні ці па няўважлівасці забываюць перакрыць краны перад абсталяваннем і на прыборы. Пакутуюць з-за гэтага і іншыя жыхары дома.

 

Такія факты – парушэнне Правіл карыстання газам у быце, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 24.12.2013 № 1136. Артыкул 20.9 КаАП сведчыць: парушэнне правіл карыстання газам у быце, якое не нанесла значнай шкоды, прыводзіць да штрафу ў памеры ад чатырох да 20 базавых велічынь.

 
Правілы простыя, але абавязковыя для выканання:
- не пакідайце адчыненымі краны перад газавыкарыстальным абсталяваннем і на ім пасля таго, як закончылі ім карыстацца;

 
- не пакідайце без нагляду ўключанае газавыкарыстальнае абсталяванне, акрамя разлічанага на бесперапынную работу, аснашчанага адпаведнай аўтаматыкай бяспекі;

 
- не абагравайце памяшканні газавым абсталяваннем, прызначаным для прыгатавання ежы;

 
- не сушыце рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;

 
- не спіце ў памяшканнях, дзе ўстаноўлена газавыкарыстальнае абсталяванне;

 
- не дапускайце да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газавым абсталяваннем – да 14 гадоў, а таксама асоб у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення, тых, хто не прайшоў інструктаж і не ведае правілы яго бяспечнай эксплуатацыі.

 
Калі адчулі пах газу ў памяшканні, адразу перакрыйце краны перад газавым абсталяваннем і на ім ці вентыль балона. Адчыніце вокны і адразу паведаміце ў службу аварыйна-ўзнаўленчых работ на нумар 104. Нельга запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і прыборы, карыстацца электразванком. Тэрмінова неабходна вывесці з памяшкання людзей і хатніх жывёл.

 

Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага РГЗ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта