Авторизация
 

Як працягнуць руку дапамогі былому злачынцу

 Сацыяльная адаптацыя асоб, вызваленых з месц пазбаўлення волі, – адна з галоўных праблем крымінальна-выканаўчай сістэмы і грамадства ў цэлым.

 

На ўзнаўленне разбураных ці страчаных індывідам грамадскіх сувязей і адносін у выніку змянення сацыяльнага статусу, непрымальных паводзін накіравана сацыяльная рэабілітацыя. Гэтыя меры розныя службы прымаюць у адносінах да людзей, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі.

 

Справа ў тым, што ў большасці зламыснікаў да асуджэння не існавала нармальных сацыяльна-карысных сувязей. Яны абмяжоўваліся толькі зносінамі ў дэвіянтных групах і суполках, пачынаючы з сям’і злачынцаў ці алкаголікаў і заканчваючы крымінагенным раёнам.

 
Адзін з асноўных накірункаў барацьбы з рэцыдыўнай злачыннасцю – аказанне асобам, вызваленым ад пакарання, дапамогі ў працоўным і бытавым уладкаванні. Пазбаўленне ці абмежаванне волі, якія непазбежна адрываюць асуджанага ад звыклага асяродку, цягнуць за сабой аслабленне, а зрэдку і страту, сацыяльна-карысных сувязей, значнае абмежаванне выконваемых сацыяльных роляў. Змяняецца і асоба былога злачынцы, прычым не заўсёды ў найлепшы бок. Пасля вызвалення і вяртання ў ранейшае акружэнне праблема адаптацыі ўзнікае нават у тых, хто ўчыніў злачынства выпадкова, пад уздзеяннем неспрыяльных абставін.

 
Сацыяльная адаптацыя залежыць ад многіх фактараў. Адны з іх спрыяюць паспяховаму ўваходжанню асобы, якая вызвалена ад пакарання, у новы ці зменены асяродак, іншыя – наадварот. Чалавеку даводзіцца пераадольваць як унутраныя, суб’ектыўныя перашкоды, так і знешнія, якія ад яго не залежаць. Гэта патрабуе актыўных валявых намаганняў, высокіх маральных якасцей, добра развітой правасвядомасці. У кароткі тэрмін неабходна аднавіць ці набыць цэлы шэраг навыкаў. Працэс сацыяльнай адаптацыі можна лічыць паспяховым, калі ў асобы, якая вярнулася з месц пазбаўлення волі, забяспечаны сацыяльна карысныя сувязі ў асноўных сферах жыццядзейнасці: нармальныя адносіны ў сям’і, жыллё, пастаяннае месца работы, наладжаны адпачынак, парваны сувязі са злачынным асяродкам.

 
Былым зламыснікам цяжка знайсці работу, зарэгістравацца па месцы жыхарства. Ім трэба дапамагаць адаптавацца да жыцця, аказваць сацыяльную падтрымку.

 

Таццяна РУСАКЕВІЧ, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта