Авторизация
 

Навальнiца над «Вяснянкай» у Міёрах

 Паведамленне пра справаздачна-выбарны сход у садоўніцкім кааператыве «Вяснянка» загадзя друкавалася ў раённай газеце. На папярэджанне, што ўдзел у гэтым мерапрыемстве абавязковы, звярнулі ўвагу не ўсе з 332 членаў добраахвотнага аб’яднання. 

 

Вечарам 12 лістапада вялікая глядзельная зала РДК была паўпустая. Старшыня кааператыва Алег Падзява замест справаздачы за тры гады зачытаў акт фінансавай рэвізіі. Ён сведчыў, што сабраныя грашовыя сродкі, а гэта без малога 10 тысяч рублёў, выкарыстаны на аплату электраэнергіі, паслуг па грэйдаванні дарог і абкошванні тэрыторыі; на заробак кіраўніка, казначэя і электрыка; пэўныя сумы спатрэбіліся на падаткі, страхавыя плацяжы і розныя адлічэнні. На рахунку ў банку засталося 14 рублёў 53 капейкі. Больш эмацыянальным аказаўся вусны дадатак да афіцыйнага дакумента: кожны трэці член кааператыва ігнаруе ўзносы (а гэта ўсяго 1 рубель у месяц), яшчэ некалькі дзясяткаў плацяць нерэгулярна. Таму сродкаў на рэалізацыю праектаў, добраўпарадкаванне і развіццё проста няма.

 
Яшчэ больш трывожная сітуацыя склалася з выкарыстаннем электраэнергіі. Яна падведзена да 153 спажыўцоў, ва ўсіх устаноўлены лічыльнікі. Толькі і тут тая ж карціна: плацяць па іх рэгулярна нямногія. Запазычанасць перад энергазбытам ужо па стане за кастрычнік наблізілася да тысячы рублёў. Калі яе не ліквідаваць у бліжэйшы час, магчыма адключэнне ўсёй сістэмы. Пацерпяць у першую чаргу тыя, хто пастаянна жыве ў дачных доміках і рэгулярна разлічваецца за электраэнергію. Затым настане чарга астатніх спажыўцоў, бо наступнае падключэнне запатрабуе найперш поўнага пагашэння запазычанасці, што пры цяперашнім узроўні плацежнай дысцыпліны членаў кааператыва таксама хутка не зрабіць. Пэўны час і аплата работ прадугледжаны таксама для падключэння падстанцый, а іх у «Вяснянкі» дзве.

 
Перспектыва дадатковых выдаткаў і клопатаў занепакоіла ўдзельнікаў сходу. Пасля невялікага роздуму пасыпаліся прапановы па навацыях у пратакол сходу і змяненнях у статут. У прыватнасці, запатрабаваць аплачваць электраэнергію штомесяц да 25-га чысла, а недысцыплінаваным налічваць да 10 % пені ад няўнесенай сумы за кожны дзень пратэрміноўкі. Калі і гэта не дапаможа, пасля папярэджання адключаць электрычнасць, а за падключэнне абавязаць плаціць значную суму. Нарэшце, нават друкаваць у раёнцы спісы неплацельшчыкаў.
Каб матэрыяльна зацікавіць кіраўніцтва кааператыва ў правядзенні жорсткай гаспадарча-фінансавай палітыкі, намецілі прыкладна ўдвая павялічыць ім месячную аплату працы – да 150 рублёў з 2021-га, а членскія ўзносы – з 12 да 24 рублёў на год.

 
Пэўная затрымка атрымалася з выбарам новага кіраўніцтва. Алег Падзява свой трохгадовы тэрмін старшыні выпрацаваў, а на наступны не мае права прэтэндаваць: ён пазбавіўся дачнага ўчастка, таму не член кааператыва. Па шчырасці, і не жадаў бы ў такіх умовах кіраваць «Вяснянкай». Тады хто ж мог бы надаць добраахвотнаму аб’яднанню дачнікаў новы імпульс для эфектыўнай работы? Нібы і з гэтым пытаннем разабраліся, бо ўсе адзін аднаго ведаюць. Прагаласавалі за новага старшыню, казначэя, пагадзіўся працягваць выкананне сваіх абавязкаў электрык. Не называю іх прозвішчы па простай прычыне: на наступную раніцу новы старшыня «Вяснянкі» рэціраваўся.
Ні адна з надзённых праблем кааператыва не вырашана і кіраўніцтва ў яго ўжо нібы няма. Пра новы сход удзельнікаў будзе аб’яўлена ў бліжэйшы час. Між тым навальнічныя хмары над «Вяснянкай» згушчаюцца.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта