Авторизация
 

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама Аляксандар ШОКЕЛЬ падвёў вынікі працы за 2020 год

 Напярэдадні прафесійнага свята аграрыяў карэспандэнт раённай газеты сустрэўся з начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандрам ШОКЕЛЕМ. Да завяршэння каляндарнага года яшчэ дастаткова часу, але вынікі работы ў сельгасвытворчасці па многіх паказчыках ужо можна падвесці.

 

Аляксандр Казіміравіч, як спрацавалі аграрыі Міёршчыны ў 2020-м?

– Калі коратка – нядрэнна. Дасягненні хлебаробаў у першую чаргу ацэньваем па намалоце збожжавых культур, які сёлета склаў 47 799 тон, з прыбаўкай да леташняга ў 4,7 %. Хаця сярэдняя ўраджайнасць крышачку (на 0,6 ц/га) паменшылася, кожны гектар даў па 27,1 цэнтнера зерня. Зразумела, што лепш напоўнілі засекі гаспадаркі з большымі ўборачнымі плош-чамі, найперш гэта СУП «Чэрасы», дзе атрымалі ў бункернай вазе 5 386 тон збожжа, ВУПКУ «Міёрскі» – 4 781, СУП «Цітова» – 4 395. Але асабліва адзначу агранамічныя службы сельгаспрадпрыемстваў, якія змаглі істотна павялічыць аддачу сельгасугоддзяў. Сёлета лідзіруе па ўраджайнасці збожжавых «Туркова» (галоўны аграном Раман Гагалінскі) – 33,6 ц/га, тут і прыбаўка да мінулагодняга найбольшая – 17,5 %. Поруч ідуць філіял «Павяцце» (31,2 ц/га) і СУП «Чэрасы» (30 ц/га).

 
Сёлета яшчэ больш парадаваў рапс, які займаў 3 275 гектараў. Валавы намалот алейнага насення дасягнуў 4 053 тоны, калі летась было толькі 2 849, рост у 42,3 %. Самыя вялікія ўгоддзі адвялі эканамічна выгаднай крыжакветкавай культуры СУП «Чэрасы» (383 га) і ААТ «Узмёнскі край» (335 га). У іх і вал атрымаўся найбольшы, адпаведна 541 і 502 тоны. Першынства па ўраджайнасці за «Цітовам» (галоўны аграном Станіслаў Багдановіч) – 17,5 цэнтнера з гектара пры сярэднераённай 12,4. Умела працавалі са шматгадовымі травамі раслінаводы ААТ «Узмёнскі край» (галоўны аграном Ала Канах). У гаспадарцы створаны не толькі самыя вялікія, але і разнастайныя запасы насення.

 
Станоўчыя зрухі ў кормавытворчасці. За кошт сена і сенажу запасы травяністых кармоў павялічыліся ў адносінах да мінулагодняга на 10,5%. На зімоўку нарыхтавалі на ўмоўную галаву жывёлы па 24,6 цэнтнера кармавых адзінак, а гэта да леташняга плюс 3,7 ц к. адз. Па запасах у разліку на ўмоўную галаву лідзіруе райаграсэрвіс (на той час кіраваў падсобнай гаспадаркай Віталь Няміра) – 36,5 ц к. адз., у аб’ёмных паказчыках (тонах кармавых адзінак) вынікам могуць ганарыцца «Мікалаёўскі» (6 908 т), «Чэрасы» (6 612), шэраг іншых гаспадарак. Калі ж браць агульныя запасы, наперадзе ААТ «Туркова» (дырэктар Іван Юрашак).

 
Створаная кармавая база дае падставы разлічваць на павышэнне прадукцыйнасці жывёлагадоўлі ў наступным, а сёлета за дзесяць месяцаў валавы надой павялічаны да леташняга ўзроўню на 5,6 % і рэалізацыя малака – на 8 %, вытворчасць буйной рагатай жывёлы – на 1,9 %. Сярэдні надой на карову вырас на 126 кілаграмаў і дасягнуў 2 660 кг, сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы склала 510 грамаў (+10 г). Стабільныя паказчыкі забяспечвалі работнікі ферм СУП «Цітова» (намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Даната Шчалкун), дзе на 1 лістапада ў сярэднім на карову надоена па 5 895 кілаграмаў малака (+213 кг), забяспечаны сярэднясутачныя прывагі ў 653 грамы. Дарэчы, такую штодзённую прыбаўку маладняку назіраем і ў «Чэрасах».

 
Калі падагульняць, 2020 год найбольш плённым аказаўся для сельгаспрадпрыемстваў «Цітова» (дырэктар Франц Вершалоўскі), «Туркова» (Іван Юрашак), «Чэрасы» (Алег Януковіч). Пэўны крок у развіцці зрабілі перапрацоўчыя прадпрыемствы – стабільна працавалі і выйшлі на прыбытак калектывы мясакамбіната і камбікормавага завода, забяспечаны сыравінай на сезон перапрацоўкі льнозавод.

 
У цэлым вытворчасць сельгаспрадукцыі ў супастаўных цэнах за дзесяць месяцаў 2020 года павялічылася да паказчыка за адпаведны перыяд летась на 5,8 %. Выручка таксама расла: ва «Узмёнскім краі» ад рапсу на 40 % больш да мінулагодняй, на 38 % – у «Туркове» і «Міёрскім», на 13 % у цэлым па сельгаспрадпрыемствах раёна. Гэта дазволіла павялічыць сярэднямесячную налічаную заработную плату на 130 рублёў, а самая вялікая яна ў ААТ «Туркова» – 765 рублёў, крыху меншая ў «Павяцці» і «Цітове».

 

Што садзейнічала сёлетнім станоўчым зрухам?

Умелае выкарыстанне кіраўнікамі эканамічных, тэхнічных і кадравых магчымасцей, дакладнае захаванне агратэхнікі і тэхналогіі спецыялістамі, адказнае стаўленне да працы большасці работнікаў. Не першы год аграрная галіна адчувае адток рабочай сілы, аднак і меншым калектывам удаецца своечасова праводзіць асноўныя сельгасработы. Садзейнічае таму абнаўленне тэхнікі. Сёлета, напрыклад, «Мікалаёўскі» і «Міёрскі» набылі новыя збожжаўборачныя камбайны, на палях «Пад’ельцаў» цудоўна зарэкамендавала сябе 11-метровая барана.

 
– У жывёлагадоўлі пэўныя спадзяванні звязаны з пераабсталяваннем будынкаў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Пад гэтыя мэты цяпер выкарыстоўваецца свінагадоўчы комплекс у «Цітове». «Мікалаёўскі» заканчвае будаўніцтва двух кароўнікаў на ферме «Навасёлкі», якія будуць аб’яднаны даільнай залай. У «Чэрасах» сёлета мяркуецца пасля рэканструкцыі запоўніць маладняком цялятнік. У «Мерыцы» цялушкі-пяршачкі справілі наваселле ў арачніку.

 
Прыведзеныя факты сведчаць пра магчымасці, а рэалізуюць іх нашы працавітыя сяльчане. У кожнай гаспадарцы ёсць перадавікі, на якіх раўняюцца іншыя. Найлепшым камбайнерам сёлета стаў Анатоль Сачыўка з «Цітова» з намалотам на імпартным агрэгаце 2 368 тон зерня. На айчынных КЗСах вызначыліся Аляксандр Баршчэўскі з «Міёрскага» – 1 685 тон, Аляксей Мароз з «Павяцця» – 1 506 тон.
На адвозцы зерня з поля лідзіравалі на МАЗах Станіслаў Невядомскі з «Міёрскага» – 2 761 тона, Валерый Каськевіч з «Мерыцы» – 2 418, Андрэй Маляўка з «Узмёнскага краю» – 1 968.

 
Вынікамі на корманарыхтоўцы па праву могуць ганарыцца машыністы агрэгатаў КВК-800 Віктар Друз з «Міёрскага» – нарыхтаваў 31 860 тон зялёнай масы, Васіль Зелянькевіч з «Мікалаёўскага» – 27 139 т, Аляксандр Шах з «Цітова» – 18 143. На перавозцы самыя высокія паказчыкі ў трактарыстаў Івана Савуця з «Туркова» і Андрэя Башава з «Мікалаёўскага», вадзіцеля Іосіфа Арсобы з «Міёрскага». З прэсамі высокіх паказчыкаў дабіліся Пётр Станкевіч з «Мікалаёўскага», Уладзімір Шокель з «Пад’ельцаў», Мікалай Вырвінскі з «Папшулёў».

 
Высакакласнымі спецыялістамі хімапрацоўкі зарэкамендавалі сябе Віктар Рачыцкі з «Узмёнскага краю» і Алег Аніська з «Мерыцы».
Здзіўляюць плошчы, якія цяпер можа засеяць адзін механізатар. Напрыклад, на рахунку Сяргея Гагалінскага з «Чэрасаў», які выдатна асвоіў магутную тэхніку, толькі азіміны 1 308 гектараў. 953 га пасеяў Уладзімір Сіўко з «Павяцця». Невыпадкова ў раёне сёлета пад ураджа- ем наступнага года на тысячу гектараў больш азімых культур, да апошняга часу працягваецца ворыва зябліва.

 
Асобна трэба адзначыць жывёлаводаў. На наступны год асноўнай задачай гэтай галіны застаецца нарошчваць вытворчасць малака і мяса на базе эфектыўнага развіцця раслінаводства. Прыкладам такога гаспадарання з’яўляецца СУП «Цітова». Тут выдатныя аператары машыннага даення. Найлепшых вынікаў сярод іх дасягнула Таццяна Федарэц з сярэднім надоем на карову за дзесяць месяцаў у 6 163 кілаграмы. 5 594 кг мае Жанна Падкладнёва з «Туркова».

 
Што кілаграмовыя сярэднясутачныя прывагі на адкорме і ў нашых умовах дасягальныя, сведчаць вынікі Анатоля Свяцкага з «Папшулёў». 715 грамаў у Валянціны Апалька з «Любінова». На дарошчванні 879 грамаў забяспечыла Наталля Разумчык з «Цітова», Лілія Маляўка і Павел Янушонак з «Міёрскага» – па 713 г. На гэтыя паказчыкі раўняюцца Святлана Казлова з «Чэрасаў», Марына Ставінская з «Туркова» і інш.
Прабачце, што не маю магчымасці адзначыць усе найлепшыя паказчыкі і назваць старанных працаўнікоў. Падкрэслю, што дасягнутае – вынік агульных намаганняў. Спадзяюся: імкненне памножыць поспехі, павялічыць эканамічную эфектыўнасць вытворчасці, што будзе вызначаць агульныя дасягненні ў наступным 2021 годзе. Гэта шлях і да дабрабыту нашых сем’яў.

 
Віншую работнікаў аграпрамысловага комплексу Міёршчыны з прафесійным святам. Жадаю поспехаў у працы, дастатку ў сем’ях, моцнага здароўя, міру і спакою.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта