Авторизация
 

Праваздачна-выбарны сход ветэранскай арганізацыі прайшоў на льнозаводзе

 

 Дадзены старт

Першай у раёне правяла справаздачна-выбарны сход ветэранская арганізацыя льнозавода. Гэтае прадпрыемства – першынец аднаўляемай пасля вайны прамысловасці раёна. Перапрацоўку трасты пачало 1 студзеня 1956-га, амаль 75 гадоў таму. Уліцца ў вялікі калектыў завода лічылі за гонар не толькі жыхары райцэнтра – усяго раёна. Таму былых работнікаў таксама шмат. Вось толькі сабрацца разам цяпер многім перашкаджае ўзрост, стан здароўя, ды і пагроза каронавіруса. Быць для іх гасцінным гаспадаром не дазваляе кіраўніцтву прадпрыемства няпростая эканамічная сітуацыя.

 
Адным словам, справаздачна-выбарны сход ветэранскай арганізацыі на льнозаводзе аказаўся нешматлюдным. Яе кіраўнік Мікалай Каранкевіч падзякаваў прысутным за адданасць прадпрыемству, актыўнасць у грамадскай рабоце ў час заслужанага адпачынку. Ветэранаў па-сапраўднаму грэюць даўнія ўспаміны пра сумесныя паездкі і мерапрыемствы, арганізаваныя пярвічкай. Апошнім часам па названых прычынах іх стала менш. Аднак ільнозавадчане з поспехам удзельнічалі ў раённых спартакіядах, былі актыўнымі ў турыстычных паездках, святах раённага ўзроўню.
Пералік добрых спраў пярвічнай ветэранскай арганізацыі прадоўжыў кіраўнік раённай Часлаў Кашкур, ён уручыў завадчанам заслужаныя ўзнагароды.

 
Кіраўніцтва льнозавадской пярвічкай зноў даверана былому дырэктару прадпрыемства Мікалаю Каранкевічу, сакратаром абрана кадравік Ірына Букіс, рэвізорам – Леанід Дземідзёнак, які закончыў працу на заво- дзе кіраўніком пажарна-вартавой аховы. Удзельнічаць у рабоце раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі будзе Мікалай Каранкевіч.

 

Новы кіраўнік

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі мае не толькі салідную гісторыю, але і нямала былых работнікаў, многія аб’ядналіся ў пярвічную ветэранскую арганізацыю. 5 лістапада на сходзе падвялі вынікі яе дзейнасці за пяцігоддзе. Кіраўнік Валянціна Кудраўцава асаблівую ўвагу звярнула на падтрымку калег, ушанаванне юбіляраў, удзел у грамадскім жыцці ўстановы і раёна. Сакратар прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі Зоя Родзіна дала станоўчую ацэнку дзейнасці пярвічкі і непасрэдна яе кіраўніка, а ўдзельнікі сходу ўносілі прапановы ў планы.
Новым старшынёй пярвічкі абрана Тамара Скавародка, вырашаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

 
Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта