Авторизация
 

Што сёння адбываецца ў Міёрскім раёне? Даведалася наш карэспандэнт

 Ваенным – зімовае адзенне

Не сціхае гул швейных машынак у Дзісненскім філіяле «Віцябчанка». Цяпер тут выконваюць заказ расійскіх ваенных. За два месяцы з канвеера павінна сысці амаль двухтысячная партыя зімовых камбінезонаў. За змену дзяўчаты выпускаюць 30 штук. Як заўважыла начальнік цэха Людміла Грыгаран, загружанасць значная, але гэта толькі ў радасць. Ёсць работа – забяспечаны і заробкам. Яго выплачваюць своечасова, памер залежыць ад прадукцыйнасці працы.

 
У цэху 23 швачкі. Сёлета ў яго рады ўліліся тры маладыя работніцы. Самавукі, але старанныя. Паспяхова асвоілі аперацыі на канвееры. Часова вярнуліся з заслужанага адпачынку і дзве былыя каляжанкі. Іх 40-гадовы вопыт толькі на карысць у педантычнай швачнай справе. Увішныя працаўніцы на «Віцябчанцы» заўсёды запатрабаваны. 

 

Сяльчанам – святлодыёднае асвятленне

Ва Узмёнскім сельсавеце жывуць агульным домам, які ўладкоўваюць вяскоўцы пры падтрымцы служб раёна. Асеннія ўборкі прысядзібных надзелаў і месц грамадскага карыстання даўно сталі традыцыйнымі. У аграгарадку чыста, у меншых вёсках таксама. Як расказаў старшыня сельсавета Браніслаў Невяроўскі, напярэдадні Дзядоў паклапаціліся пра парадак ля абеліскаў і брацкіх магіл. Тут убралі сухую расліннасць і апалае лісце. Гэтым займаліся сяльчане пад кіраўніцтвам старэйшын Людмілы Лакотка, Таццяны Лакотка і Людмілы Масіёнак.

 
Дапамагалі сельсавету спецыялісты ДРБУ-203, якія добраўпарадкавалі прыдарожную паласу, ліквідаваўшы павал дрэў. Небяспечныя векавыя выдалілі ля Узмёнскай школы. Электрыкі РЭС правялі рэвізію вулічнага асвятлення па вёсках. Заяўка на рамонт практычна выканана. Не завершаны работы толькі ў Лявонпалі. Мясцовыя ліхтары ртутныя, такія ўжо зняты з вытворчасці. У бліжэйшы час іх заменяць на святлодыёдныя лямпы.

 

І вялікі попыт на язненскі вопыт

Язненскае ПМС за дзевяць месяцаў спрацавала з прыбыткам звыш 90 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміў дырэктар Пётр Радзюк. Запазычанасцей няма, а сума даўгоў перад прадпрыемствам складае каля 300 тысяч рублёў. Цяпер яно ўваходзіць у склад сыравіннай зоны Полацкага малочнага камбіната, што толькі абцяжарвае становішча спраў.

 
Трымацца на плаву язненскім меліяратарам дапамагаюць заказчыкі. Універсальныя спецыялісты спраўляюцца на розных аб’ектах з аб’ёмнымі заказамі, таму нямала прапаноў. Асноўныя – з Полацкага раёна. Свой спрыт і ўменні прадэманстравалі пры мадэрнізацыі малочнатаварнай фермы ў аграгарадку Захарнічы, дзе выконвалі бетонныя і мантажныя работы, у ААТ «Кушлікі», рыбагадавальніку «Наўліца». Шмат працавалі па ачысных збудаваннях на малочным комплексе філіяла «Гараны» Полацкага камбіната хлебапрадуктаў.

 
Электрасеткам па Полацкім і Глыбоцкім раёнах дапамагаюць расчышчаць трасу электраліній. Добраўпарадкоўвалі прылеглую тэрыторыю чыгуначнага палатна на Полацкай і Варапаеўскай дыстанцыях шляхоў. Разам з тым нікому не адмовілі ў сваім раёне. Паслугамі язненскіх меліяратараў карысталіся СУП «Цітова», дзе пераўсталёўвалі сянажныя траншэі, ААТ «Мікалаёва», дзе вядуць мадэрнізацыю фермы. Адгукаліся на просьбы АТТ «Папшулі», заўсёды падтрымліваюць мясцовую язненскую гаспадарку.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта