Авторизация
 

Як прайшло новае пасяджэнне назіральнай камісіі?

 Чарговае пасяджэнне назіральнай камісіі адбылося 28 кастрычніка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Валерыя Драба.

 

Прааналізавалі сітуацыю з рэцыдыўнай злачыннасцю, падвялі вынікі выканання рашэння аб правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў. У заключэнне вызначаны планы на бліжэйшую будучыню. Аднак асноўная ўвага звярталася на канкрэтную работу з асобамі, што маюць судзімасць. Іх няшмат, для прафілактычнай размовы запрасілі чацвярых. Да гэтага кантынгенту патрабаванні самыя звычайныя: афіцыйна працаўладкавацца, каб мець сродкі для існавання, або па-іншаму вызначыць свой статус, і весці прыстойны лад жыцця. Нібы і імкнуцца гэта рабіць, ды не заўсёды атрымліваецца.

 
Першым перад камісіяй паўстаў мужчына сярэдняга ўзросту. Мае запатрабаваную спецыяльнасць, і не адну. Цяпер нібы асабліва не злоўжывае алкаголем, аднак нідзе доўга не затрымліваецца. Тлумачыць, што, напрыклад, у сельгаспрадпрыемстве мала плацілі, на будоўлі быў заняты часова. Нагадалі яму і нядрэннае месца, на якім не ўтрымаўся па сваёй віне. Вакансіі ў раёне ёсць, але на іх і патрабаванні да захавання дысцыпліны строгія.

 
Цяпер неафіцыйна працуе ў прыватніка, як кажуць, «на хлеб» сродкі мае. Але ж такое нявызначанае становішча можа прывесці да дадатковых плацяжоў як «дармаеду». Няма працоўнага стажу, а не за гарамі пенсіённы ўзрост.
вымушаны быў прыняць прапанову прадстаўніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аформіцца ў гэтай службе як самазаняты.

 
Наступны неаднаразовы наведвальнік пасяджэнняў камісіі, здаецца, перыяд неакрэсленасці перажыў. Уладкаваўся ў сельгаспрадпрыемства, працоўную дысцыпліну не парушае, прэтэнзій да паводзін у быце не мае. У яго рэальная перспектыва для датэрміновага зняцця судзімасці, варта толькі падрыхтаваць адпаведныя дакументы.

 
Маладога чалавека, які мае запатрабаваную прафесію і яшчэ нядаўна працаваў на металапракатным заводзе, пацягнула на прыгоды. Цяпер у вялікім горадзе заняты на выпадковых работах, а трэба плаціць за кватэру. Імкнецца працаўладкавацца і нават нешта для сябе знайшоў, ды судзімасць абмяжоўвае магчымасці. Пакуль прыняў параду членаў камісіі больш клапаціцца пра ўласную будучыню.

 
Як важна своечасова думаць пра сябе, можна прадэманстраваць на прыкладзе жанчыны, апошняй запрошанай на пасяджэнне камісіі. Жыла лёгка і цяпер не сумуе. Дзеці даўно разляцеліся па свеце і ўладкавалі сваё жыццё. А іх маці па-ранейшаму не працуе, хаця ўжо бабуля і інвалід з працоўнай трэцяй групай, ды не мае часу (ці жадання) прайсці медыцынскую камісію, якая б вызваліла яе з-пад міліцэйскай апекі.
Пасяджэнне назіральнай камісіі прымусіла паразважаць. Па рознаму складваецца жыццёвы шлях у людзей. Можна патлумачыць гэта прадвызначанасцю, выпадковасцямі, спакусамі, характарам, лёсам і мноствам іншых прычын. Але задумаемся: нярэдка кожны з нас вымушаны пераадольваць цяжкасці, якія сам стварыў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта