Авторизация
 

Аб фінансавай граматнасці ад банкаўскага работніка

 Не так даўно позірк спыніла паведамленне ў сеціве: з беларускіх банкаў знікла 1,5 мільярда долараў. Уразіць каго такая звестка! Аднак сенсацыя нават для нашага няпростага часу праіснавала нядоўга. Аказалася, валюта нікуды не знікала, ёй скарысталіся на свае патрэбы ўкладчыкі. Гэтую сітуацыю ў агульных маштабах дырэктар ЦБП №213 ААТ «ААБ Беларусбанк» Алена Юшкевіч каменціраваць адмовілася, маўляў, у банкаўскай сістэме таксама бываюць прылівы і адлівы, людзі кладуць свае сродкі на дэпазіты і здымаюць з іх. А пра вынікі падпарадкаванага ёй Цэнтра банкаўскіх паслуг у Міёрах запэўніла: «Мы ў кастрычніку працавалі стабільна».

 

Не паступіла адказу і на пытанне, якая з чатырох валют (банк працуе з беларускімі і рускімі рублямі, еўра і доларамі ЗША) карыстаецца попытам ва ўкладчыкаў і пакупнікоў, бо гэта можа быць ацэнена як рэклама.

 

Якія парады даюць банкаўскія работнікі насельніцтву, што цікавіццца надзейнай захаванасцю сваіх накапленняў?

– Агульныя рэкамендацыі выпрацаваны шматгадовай практыкай. Па-першае, захоўваць свае зберажэнні ў банкаўскіх установах. Гэта ў многім больш надзейна, і атрымаеце пэўны прыбытак. Мы, напрыклад, прымаем уклады ў беларускіх рублях на тэрмін ад 45 дзён да 24 месяцаў пад 9,6 – 18,6 працэнта гадавых, у замежнай валюце – ад 3 да 36 месяцаў пад 0,1 –
4,8 %. Толькі працэнты названы па стане на сённяшні дзень і ўжо заўтра могуць памяняцца. Да таго ж, яны залежаць ад віду валюты і ўмоў дагавора.

 
Па-другое, каб паменшыць рызыкі атрымаць страты ад вагання курсаў – захоўвайце сродкі ў розных валютах. Выбірае іх сам укладчык, а нашы работнікі прапануюць шмат варыянтаў з улікам прыбытковасці – працэнта гадавых, адзываемасці ці на пэўны тэрмін, магчымасцей і тэрміну папаўнення рахункаў і карыстання ўсімі сродкамі, іх часткай ці толькі працэнтамі, сацыяльнага статуса (ёсць прапановы для пенсіянераў, моладзі, забудоўшчыкаў) і многага іншага.

 
Цяпер імкнёмся найперш высветліць асабістае жаданне, зрабіць для кожнага кліента індывідуальную прапанову, якая яго найбольш задаволіць. Пры гэтым агучваем выгадныя многім акцыі. Напрыклад, да 31 снежня кліенты, што бралі у нас крэдыты на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара ці крэдыты «Інтэрнэт-безнаяўны» або «Партнёр Аптымальны», могуць удзельнічаць у акцыі «Адкрый дэпазіт і атрымай зніжэнне стаўкі па крэдыце».

 
Дарэчы, каб высветліць многія пытанні, папоўніць уклад, выканаць пэўныя фінансавыя аперацыі, неабавязкова звяртацца непасрэдна ў Цэнтр банкаўскіх паслуг. Калі кліент мае банкаўскую плацежную картку, ён можа скарыстацца магчымасцямі М-банкінгу праз мабільны, інтэрнэт-банкінгу – праз мабільнік, камп’ютар.

 

Магчымасці вялікія, наколькі яны бяспечныя?

– У фінансавай сферы любым магчымасцям і новым тэхналогіям заўсёды спадарожнічае пэўная рызыка. А таму асноўная парада – будзьце абачлівымі. Не паведамляйце невядомым, ды і не кожнаму знаёмаму асабістыя звесткі, дадзеныя пашпарта, банкаўскія рэквізіты, пін-код банкаўскай карткі. Перш, чым адгукнуцца на нечыя фінансавыя просьбы, пракансультуйцеся са спецыялістамі. Да нас можна звярнуцца па нумарах 5 19 08, 5 19 58. Калі просьба прагучала па тэлефоне, многае можа сказаць код (звоняць нібы зблізку, а код загранічны).
Пагрозы бываюць і больш празаічныя. Грошы, што захоўваюцца дома, могуць украсці, сапсавацца.
Не менш шкодна проста паддацца фінансавай паніцы ў чаканні павышанай інфляцыі.

 

У такім выпадку наколькі рэальна зняць уклад ці яго частку з адзыўнога рахунка задоўга да вызчанага тэрміна, тады, як ва ўкладчыка з’явіцца надзённая патрэба?

– Калі ў касе Цэнтра банкаўскіх паслуг няма патрэбнай кліенту сумы ў беларускіх рублях ці валюце ў дзень звароту, запаўняецца заява. Яна будзе выканана аператыўна.

 
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта