Авторизация
 

Аб’яўлены рамонтны сезон сельскагаспадарчай тэхнікі

 Загадам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні «Аб арганізацыі рамонту машынна-трактарнага парка да палявых работ 2021 года» зацверджана праграма падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі гаспадарак раёна да наступнага сезона.

 

Зернесушыльная гаспадарка ўжо павінна быць закансервавана пры асаблівай увазе да захоўвання электрарухавікоў і ўсяго электраабсталявання. Пастаўлена задача да 1 лістапада закончыць дэфектоўку іншай тэхнікі і падлічыць кошт патрэбных запасных частак, з гэтага ж часу неабходна арганізаваць працу ў рамонтных майстэрнях, стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для рамонтнікаў – газаэлектразваршчыкаў, токараў, кавалёў, слесараў і механізатараў.

 
Пастаноўку тэхнікі на працяглае захоўванне запатрабавана закончыць да 15 лістапада. Да гэтага часу прадугледжана навесці парадак на машынных дварах, пляцоўках і ў павецях для захоўвання тэхнікі, здаць няспраўныя вузлы і агрэгаты на рамонт на спецыялізаваныя рамонтныя прадпрыемствы. 1 снежня – межавы тэрмін для аднаўлення дзейнасці пунктаў тэхнічнага абслугоўвання энерганасычаных трактараў і служб абслугоўвання нафтаскладскога абсталявання.

 
Сяргей ГІЛЬНІЧ, начальнік раённай інспекцыі – галоўны дзяржаўны інспектар дзяржтэхнагляду раёна.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта