Авторизация
 

Новыя кадравыя прызначэнні на Міёршчыне

 На пасаду кіраўніка Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 5 кастрычніка прызначаны Аляксандр Уладзіміравіч ПАЛЬЧЭЎСКІ.

 

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў вёсцы Волкаўшчына. Выпускнік СШ № 3, у Відзаўскім ПТВ атрымаў званне майстра сельскай гаспадаркі. Служыў у войску, затым накіраваўся міліцыянерам узвода патрульна-паставой службы міліцыі ў аддзел унутраных спраў у Наваполацк. Вярнуўшыся на Міёршчыну, служыў міліцыянерам-дзяжурным у выпраўленчай установе адкрытага тыпу пры аддзеле ўнутраных спраў. Тут узняўся па кар’ернай лесвіцы: павысілі да дзяжурнага памочніка начальніка. З 2005 года – старшы інспектар групы спецыяльнага ўліку і працоўнага выкарыстання асуджаных выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 13 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. Паралельна атрымліваў вышэйшую адукацыю ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Быў начальнікам крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Пасля перайшоў у Міёрскае аддзяленне аховы старшым інспектарам групы міліцэйскай ваенізаванай і вартаўнічай аховы. З 2015 года да нядаўняга часу ўзначальваў Верхнядзвінскае аддзяленне аховы.

 
Сваю галоўную задачу на новай пасадзе былы праваахоўнік бачыць у сістэматычным кантролі за выкананнем норм заканадаўства ў сферы аховы прыроды. А гэта работа з адходамі (прынцыпы сартавання, апрацоўкі, захоўвання), правілы эксплуатацыі нетраў (зямлі і вады). На асаблівым кантролі – барацьба з баршчэўнікам і іншымі інвазіўнымі раслінамі.

 

 5 кастрычніка пракурорам Міёрскага раёна прызначаны Андрэй Барысавіч ВЕЦЮГОЎ. 

 

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Полацку. У 2005-м скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». Пасля некаторы час працаваў юрысконсультам у прадстаўніцтве Белдзяржстраху па горадзе Орша. З 2007-га па 2012 год прахо-
дзіў службу памочнікам, а затым намеснікам пракурора Шумілінскага раёна. Апошнія восем гадоў узначальваў пракуратуру ў Шаркаўшчынскім раёне. Жанаты, жонка юрыст. У сям’і выхоўваецца малалетні сын.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 538
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 562
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 893
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта