Авторизация
 

Дзень інфармавання прайшоў у Язно

 Чым жывуць вяскоўцы? Якія праблемы іх хвалююць? Як падтрымліваюць парадак на зямлі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні кіраўніцтва раёна атрымлівае падчас рэгулярных сустрэч з насельніцтвам у працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Чарговае такое мерапрыемства адбылося ў мінулы чацвер. Інфармацыйныя групы накіраваліся на Язненшчыну.

 

У здаровых больш імкнення жыць лепш

Сустрэча ў мехмайстэрні КУП «Язна» з кіраўніком раёна Ігарам Кузняцовым распачалася з разваг на тэму нікатынавай залежнасці з усімі выцякаючымі адсюль праблемамі. Паліць шкодна. Гэты факт не адмаўляюць нават самыя заўзятыя механізатары-курыльшчыкі. У Ігара Валер’евіча ёсць уласны вопыт, як аднойчы і назаўсёды пазбавіцца звычкі. Рэкамендаваў рабіць гэта як мага раней, каб мінімізаваць рызыку развіцця небяспечных хвароб у будучым.

 
Актуальная прафілактыка вострых рэспіраторных інфекцый, і каронавірус не сышоў. Любая хвароба – стрэс для арганізма і затраты. Выплаты па лістках непрацаздольнасці за мінулы год кіраўнік раёна прыраўняў да кошту будаўніцтва двух 40-кватэрных дамоў. У сувязі з сёлетняй пандэміяй, гадавы ліміт бюджэтных асігнаванняў, прадугледжаных на медыцынскае абслугоўванне, расходавалі за 2,5 месяца. Спатрэбілася шмат дэзсродкаў, прадметаў аховы для медперсаналу. Нятаннае і стацыянарнае лячэнне хворых на ковід, хоць іх было няшмат.

 
 Пры пагаршэнні здароўя ўсё важнае адыходзіць на другі план. Не хапае сіл забяспечваць сям’ю. Кіраўнік раёна заклікаў берагчы сябе, бо ўсім разам належыць ажыццявіць шэраг амбіцыйных праектаў у раёне, каб паляпшаць узровень нашага жыцця і рабіць яго больш камфортным. Кожны на сваім полі дзейнасці павінен імкнуцца да найлепшых вынікаў. Сумленнае стаўленне да даручаных абавязкаў, разваротлівасць аграрыяў асабліва важныя. Ад якасці работы на зямлі, у жывёлагадоўчай галіне залежыць развіццё аграпрамысловага комплексу ў цэлым.

 

Павагу заслужвалі годнай працай, хочацца і ўвагі

У Дарожках гасцей не чакалі. Група пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шокеля прыпынілася ля дома Валянціны Шчарбіцкай. Гучным брэхам сустракаў калматы вартаўнік. Ён, так бы мовіць, і абвясціў вясковы сход, на які выйшла гаспадыня, збегліся суседзі. У асноўным пенсіянеры, яны тут галоўныя жыхары. Былыя перадавікі сельгасвытворчасці, загартаваныя даўнейшымі суровымі ўмовамі працы, скардзіцца на цяжкасці не прывыклі. Аднак не ўсіх задавальняе якасць пітной вады, якая іншы раз па колеру нагадвае гарбату. Не лепшага гатунку хлеб у аўталаўках, што ў падпарадкаванні Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства. Службы ўзялі пытанні на кантроль, будуць разбірацца.

 
 Да кіраўніка раёна Ігара Кузняцова звярнуўся Казімір Альхоўка, які наракаў на слабую магутнасць трансфарматарнай падстацыі ў Канцэраве. Перабоі з электраэнергіяй не лепшым чынам уплываюць на работу бытавой тэхнікі. Яшчэ былы механізатар з 40-гадовым працоўным стажам саўгаса «Юбілейны», уладальнік медаля за працоўныя заслугі пакрыўджаны коштам паслуг мясцовай млынарні. Расцэнкі ўстанавіў цяперашні ўласнік – Полацкі КХП. Пенсіянеры лічаць іх завышанымі. Тут трэба разбірацца.

 
У ліку праблем, з якімі да ўдзельнікаў інфармацыйных груп звярталіся жыхары Язненшчыны, стан дарог, лішняя расліннасць на абочынах, якая абмяжоўвае бачнасць, векавыя дрэвы, што пагражаюць лініям электраперадач. Становіцца запатрабаваным вулічнае асвятленне. Яго будуць уключаць паэтапна. Як запэўніў старшыня райвыканкама, да 1 кастрычніка пасвятлее ўсюды.

 

Хто, калі не самі? У дапамогу – службы

8 – 9 кастрычніка ў самога Язна і Спаса-Прэабражэнскай царквы юбілейныя даты. Рыхтуюцца адзначаць 545-годдзе вёскі і 120-годдзе з дня асвячэння храма з запрашэннем гасцей. Шчыра прызнацца, на гэтай зямлі і святкаваць, і жыць камфортна. Усё сваё: гаспадарка, бальніца, школа, садок, Дом культуры, ПМС, аддзяленне сувязі, лясніцтва, некалькі гандлёвых устаноў, святыня. Людзі тут нераўнадушныя, лёгкія на пад’ём, старэйшыны і дэпутаты ініцыятыўныя, умеюць згуртаваць на карысныя справы. Падтрымлівае і накіроўвае добрыя парыванні старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч. Так, на вясенніх суботніках талакой прывялі ў парадак практычна ўсе месцы пахаванняў. Ліквідавалі пяць несанкцыянаваных звалак, пустыя прасторы запоўнілі каля сотні новых дрэў. Царкву азелянілі туямі. Паўсюль буяюць кветкі. У парадку 10 гектараў тэрыторый у населеных пунктах, тры – у месцах масавага адпачынку. Дзевяць дамоў занеслі ў рэестр пустых, два разабралі.

 
 Жыллёва-камунальная гаспадарка дапамагла адрамантаваць вуліцу Зорную ў Язне, на чарзе Маладзёжная ў Ісце. Значна палепшыўся шлях па маршруце Язна – Канцэрава – Сяльцо, што мяжуе з Глыбоцкім раёнам, а таксама ў накірунку Басянкоў-3, які на балансе ДРБУ-203. Адразу зняліся з парадку дня скаргі, якія паступалі ва ўсе інстанцыі раёна. Рэгулярна грэйдуюцца дарогі.
На Язненшчыне імкнуцца не толькі жыць у чысціні, але і мець сучасныя ўтульныя куточкі адпачынку. Па ініцыятыве язненцаў і за іх добраахвотныя ахвяраванні адбудаваны экамасток праз раку Лонку, тут жа ўстанавілі альтанку. Да юбілейнай даты распрацавалі маляўнічы праваслаўны каляндар, па якім можна вывучаць гісторыю язненскага краю. Амаль гатовы для эксплуатацыі сучасны вулічны гімнастычны комплекс ля школы, у чым заслуга праекта па ўстойлівым развіцці, што рэалізуецца на Міёршчыне. Нераўнадушныя мясцовыя жыхары імкнуцца да большага.

 

Тэрыторыю Язненскага сельсавета складаюць 64 населеныя пункты, у тым ліку адзін аграгарадок, 45 вёсак, 18 хутароў. У Язне 744 жыхары, Ісце – 161, Канцэраве – 134, Басянках-3 – 77. У 14-ці вёсках ніводнай душы, у 9-ці – па адным насельніку, у 23 ад двух да дзесяці. З 1 495 чалавек, якія жывуць на Язненшчыне, 818 працаздольных, 516 пенсіянераў, астатнія 161 – дзеці. За 9 месяцаў сёлета нарадзілася пяць новых жыхароў, памерлі 29. Летась гэтыя лічбы складалі 4 і 17 адпаведна.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта