Авторизация
 

За ахову працы адказвае наймальнік

 Семінар-нарада па пытаннях аховы працы ў рамках «Адзінага дня бяспекі» прайшоў у раённай бібліятэцы на мінулым тыдні. Яго слухачы – кіраўнікі ўстаноў культуры Міёршчыны.

 

З прававымі асновамі аховы працы ў Рэспубліцы Беларусь, абавязкамі і правамі кіраўніка ў галіне аховы працы пазнаёміла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сафія Цыркіна. З 28 чэрвеня ў заканадаўчай базе адбыліся значныя змяненні. Унесены папраўкі ў парадак правядзення інструктажоў і праверак па тэхніцы бяспекі. Што новае для наймальнікаў? Яны павінны прызначаць службовых асоб, якія будуць адказваць за арганізацыю аховы працы, і кантраляваць захаванне работнікамі яе патрабаванняў, у тым ліку пры выкананні асобных відаў работ. На іх жа кладзецца абавязак весці прадугледжаныя заканадаўствам аб ахове працы дакументы і прадастаўляць іх па запыце наглядных органаў. Яшчэ адно новаўвядзенне – расходы на медагляд супрацоўнікаў, а таксама асоб, якіх бяруць на работу, пасля іх прыёму ў штат, аплачвае наймальнік. Права на правядзенне праверак па ахове працы будзе дэлегавана аддзелам са згоды райвыканкама. Заяўку неабходна падаваць у раённую камісію.

 
 У арганізацыях вобласці за першае паўгоддзе 2020-га ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі восем чалавек, 44 атрымалі цяжкія траўмы. На Міёршчыне зарэгістраваны два здарэнні – у КУП «Язна». Прычыны ў невыкананні тэхнікі бяспекі і знаходжанні ў стане алкагольнага ап’янення. Абноўлены закон закліканы спрыяць скарачэнню вытворчага траўматызму, папярэджанню прафесійнай захворваемасці, забеспячэнню бяспечных умоў працы і сацыяльнай абароненасці супрацоўнікаў, рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, падкрэсліла Сафія Барысаўна.

 
Вялікая роля ў арганізацыі работы па ахове працы адводзіцца прафсаюзам, заўважыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Па-дзява. Аднак ва ўстановах гэтым пытанням надаецца недастатковая ўвага. Між тым часта ліквідацыя небяспечных фактараў не патрабуе значных намаганняў і фінансавых сродкаў. Штодзённы абавязак грамадскага інспектара ці кіраўніка структурнага падраздзялення – аглядаць рабочыя месцы, замяраць тэмпературу, узровень шуму і г. д. Вынікі праверкі неабходна запісваць у журнал. Супрацоўнік мае права на забеспячэнне сродкамі індывідуальнай аховы, а калі іх няма – адмовіцца ад работ. Яго абавязак – захоўваць патрабаванні тэхнікі бяспекі. Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце 1prof.by.

 
 На пытаннях пажарнай бяспекі завострыў увагу начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ганін. Па рэспубліцы з пачатку года здарылася 4 253 пажары, загінулі 415 чалавек. Аналагічныя лічбы па вобласці склалі 606 і 70. У раёне зарэгістравана 15 пажараў, у выніку якіх не стала двух чалавек. Колькасць загаранняў знізілася, а гібель застаецца на мінулагоднім узроўні. Большасць няшчасных выпадкаў адбываецца не з-за тэхнічных няспраўнасцей, а праз чалавечы фактар. Віталь Аляксандравіч падкрэсліў, што закон «Аб пажарнай бяспецы» 1993 года неабходна чытаць у рэдакцыі ад 11 лістапада 2019-га. З 24 мая набылі моц новыя «Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, пабудоў і збудаванняў». Пры загаранні неабходна адразу апавясціць усіх, хто ёсць у памяшканні. Калі не атрымліваецца справіцца з агнём самастойна, набіраць адзін з трох нумароў: 101, 112 ці 911.

 
Пра прафілактыку COVID-19 нагадала галоўны санітарны ўрач Міёрскага РЦГЭ Галіна Федуковіч. З мая ўсе арганізацыі маніторылі на выкананне супрацьэпідэмічных мер. Найбольш частае парушэнне – няма запасу дэзсродкаў для апрацоўкі рук і паверхняў, а таксама медыцынскіх масак. Галіна Валер’еўна папярэдзіла пра неабходнасць трымаць дыстанцыю ў грамадскіх месцах, мераць тэмпературу супрацоўнікам, праводзіць вільготную ўборку. Чакаецца пад’ём вострых рэспіраторных інфекцый, невядома, як павядзе сябе COVID-19. З пачатку эпідэміі ў раёне 107 чалавек перахварэлі на каронавірус, з іх палова – у лёгкай форме і бессімптомна. Неабходна дакладна выконваць правілы рэспіраторнага этыкету, захоўваць дыстанцыю і берагчы сябе.

 

Як арганізаваць кантроль за захаваннем аховы працы на рабочым месцы, распавяла інжынер па ахове працы міжгаліновага цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Галіна Белавус. Парадак правядзення працэдуры прадугледжаны інструкцыяй, зацверджанай Пастановай аб ахове працы ад 15 мая 2020 года. Згодна з дакументам, усе дадзеныя будуць уносіцца ў адзіны Журнал кантролю. Неабходна выдаць загад, у якім прапісаць перыядычнасць праверак – штодзённыя (стан рабочых месц), штомесячныя (па структурных падраздзяленнях – правядзенне інструктажоў, стажыровак, выкананне прадпісанняў кантралюючых органаў) і штоквартальныя (выкананне планаў). Цэнтр заўсёды гатовы аказаць метадычную дапамогу.
 
Алена ВАРОНІНА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта