Авторизация
 

Сацыяльная служба – для людзей

 У пятніцу, 11 верасня, у райвыканкаме вёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак. Яго суправаджаў начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксей Хрыстафораў. У арганізацыі прыёму ўдзельнічаў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Першым да іх звярнуўся жыхар райцэнтра, якому патрабавалася садзейнічанне ў чарговым працаўладкаванні. 

 

Па інфармацыі начальніка раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаслава Бялько, праблем з працаўладкаваннем на Міёршчыне няма, у вытворчых калектывах і арганізацыях налічваецца каля 200 вакансій, у тым ліку рабочых – 150. Сітуацыя ўскладняецца, калі прэтэндэнт імкнецца заняць максімальна прэстыжнае і аплатнае месца, на якое заўсёды конкурс і адбор. Вось і для Сяргея Васільева па яго спецыяльнасцях, атрыманых у вышэйшых навучальных установах, вакантных месц не аказалася. Ранейшая праца ў шэрагу калектываў і ўстаноў была непрацяглай. Таму ў час субяседвання яму прапанавалі напрацоўваць вопыт і аўтарытэт «з нізоў» і адначасова шукаць нешта лепшае. Ён пагадзіўся на работу ў сістэме камунальнай гаспадаркі.

 
 На якую дапамогу можа разліч- ваць сям’я, дзе цяжкае становішча ў сувязі са складанай інваліднасцю аднаго з членаў? З такім пытаннем да адказных работнікаў мясцовага і рэспубліканскага ўзроўню звярнуўся наступны наведвальнік, таксама жыхар райцэнтра. Сітуацыю дадаткова будуць вывучаць абласныя спецыялісты сацыяльнай службы, аднак патрэбна таксама карэкціроўка заканадаўчай базы. Як адзначыў Аляксандр Румак, гэтым ужо займаецца Міністэрства, выпрацоўвае падыходы да прававога рэгулявання ажыццяўлення догляду інвалідаў і састарэлых. У прыватнасці, размова ідзе аб прадастаўленні сям’і права скарыстацца часовым утрыманнем іх родных у спецыяльных стацыянарных сацыяльных установах. Пэўны вопыт у гэтым напрамку напрацаваны і ў Віцебскай вобласці. Выдатныя ўмовы для рэабілітацыі на працягу года створаны, напрыклад, у адпаведнай установе ў верхнядзвінскім Луначарску, за Дзвіной насупраць нашай Дзісны.

 
Падкрэслена, што інвалідам і састарэлым такіх устаноў баяцца не трэба, там для пражываючых створаны камфортныя ўмовы. Яны вытрымалі выпрабаванне каронавірусам: у Віцебскай вобласці ні ў адну інфекцыя не пранікла.Толькі абслугоўваючаму персаналу давялося цяжка – працавалі працяглымі вахтамі.

 
Наступны зварот меў дачыненне да правоў на пенсіённае забеспячэнне з-за мяжы. Беларуска працяглы час працавала ў тагачаснай Латвійскай ССР, потым вярнулася на радзіму і выйшла на пенсію ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам. Толькі стаж працы ў суседняй краіне ў яе не ўлічаны, а там пенсіённы ўзрост значна большы. Давядзецца і нашай зямлячцы чакаць, пакуль атрымае права прэтэндаваць на пенсіённыя выплаты з-за мяжы.

 
 Другой часткай візіту на Міёршчыну намесніка міністра Аляксандра Румака і старшыні абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аляксандра Хрыстафорава стаў удзел у афіцыйным адкрыцці раённага аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Раней гэтая ўстанова займала адзін пакой у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цяпер для яе адведзена палова першага паверха будынка былога тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ плошчай каля 170 квадратных метраў.
Загадчыца аддзялення Таццяна Шульга сустрэла гасцей з караваем, пазнаёміла з выставай вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці сваіх выхаванцаў, расказала пра раён, правяла першую экскурсію па ўстанове.

 
Сацыяльныя работнікі за кароткі час змаглі падрыхтаваць выдзеленыя ім памяшканні для новай дзейнасці. Забяспечана безбар’ернае асяроддзе – папераджальныя жоўтыя лініі для тых, хто дрэнна бачыць, пандус для калясачнікаў і кнопка выкліку персаналу. Наведвальнікаў сустракае інфармацыйны стэнд сістэмы сацыяльнай абароны «Спяшайцеся рабіць дабро», далей нагляднасць інфармуе аб дзейнасці непасрэдна аддзялення, фотавыстава знаёміць з праведзенымі мерапрыемствамі і валанцёрскай дзейнасцю. А стэнды з аформленымі азбукай для глуханямых і алфавітам Брайля здзівілі нават спецыялістаў.

 
У аддзяленні дзейнічаюць у асобных кабінетах майстэрні «Лаўка цудаў» па рабоце з керамікай і «Займальная працатворчасць» па вырабе сувеніраў з прыродных матэрыялаў, спартзала, пакой для рэлаксацыі, гасціная. Пакой прыёму ежы – не проста сталовая, тут адбываецца сацыяльна-бытавая адаптацыя выхаванцаў, выпрацоўваюцца ўменні абслугоўваць сябе і карыстацца бытавымі прыборамі.

 
Нарэшце, новае аддзяленне – гэта не толькі сцены, але і калектыў спецыялістаў-аднадумцаў, якія ведаюць свае няпростыя задачы і імкнуцца творча іх рэалізоўваць.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта