Авторизация
 

Дзяржкантроль: маёмасць - зарэгістраваць, дзе магчыма - сэканоміць

 Згодна з патрабаваннямі заканадаўства, дзяржаўнай рэгістрацыі належыць нерухомая маёмасць, уключаючы капітальныя пабудовы, незавершаныя закансерваваныя, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы. 

Мясцовыя ўлады прымаюць пэўныя меры ў дадзеным накірунку. Зацверджаны адпаведныя графікі, ход выканання якіх сістэматычна аналізуецца на пасяджэннях выканаўчых камітэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў. Вінаватых прыцягваюць да адказнасці. Пры гэтым большасць апраўдваюцца адсутнасцю сродкаў у балансатрымальнікаў.


Аднак кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што не ва ўсіх раёнах вобласці задейнічаны наяўныя магчымасці. Толькі ў чатырох з 21 (Віцебскім, Докшыцкім, Талачынскім і Чашніцкім) і Віцебску мясцовыя Саветы дэпутатаў прымалі рашэнні пакінуць сродкі ад продажу дзяржаўнай маёмасці, здачы яго ў арэнду ў распараджэнні балансатрымальнікаў для дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці. У той жа час прынятае адпаведнае рашэнне ў Докшыцкім раёне дазволіла КУПБА «Бытавік» зарэгістраваць усе шэсць комплексных прыёмных пунктаў.


Правам растэрміноўкі, адтэрміноўкі аплаты паслуг па рэгістрацыі аб’ектаў скарысталіся адзінкавыя суб’екты Браслаўскага, Гарадоцкага і Докшыцкага раёнаў.


Ніводная сельгасарганізацыя вобласці не скарысталася прадастаўленай Указам ад 17 чэрвеня 2011 года № 253 «Аб асобных пытаннях куплі-продажу жылых дамоў (кватэр) сельскагаспадарчых арганізацый» магчымасцю выкарыстаць сродкі ад продажу жылля на афармленне правоў на незарэгістраваныя жылыя памяшканні. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў вынесены прапановы Віцебскаму аблвыканкаму. Ход іх рэалізацыі ўзяты на кантроль.

Аршанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю ўстанавіў, што камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Каханава-ЖКГ» дапускае звышнарматыўны расход паліўна-энергетычных рэсурсаў.

У 2018 годзе кацельныя прадпрыемствы звыш нормы спажылі 232 тысячы кВт электра- энергіі, у 2019-ым – 294,6 тысячы кВт. Страты цеплавой энергіі ў сетках пры нарматыве 11 % склалі 16,1 % і 12,6 % адпаведна. Пры гэтым план мерапрыемстваў па энергазберажэнні з году ў год не выконваецца. У 2018-ым рэалізавана два пункты з шасці, у 2019-ым – чатыры з адзінаццаці.
У ліку нерэалізаваных летась, маючыя значны эканамічны эфект укаранення 33 індывідуальных цеплавых пунктаў у будынках, падключаных да кацельняў, і замена цеплавых сетак працягласцю шэсць кіламетраў на перадізаляваныя трубы. За кошт выканання толькі гэтых двух мерапрыемстваў планавалася сэканоміць 253,4 тоны ўмоўнага паліва. Аднак фактычна замянілі 2,5 км сетак, сэканоміўшы 12. Ніводнага індывідуальнага цеплавога пункта не ўкаранілі.


На думку кантралёраў, плануюць мерапрыемства без належнага абгрунтавання патрабуемых затрат і рэальнай ацэнкі фінансавых магчымасцей. Летась у разліку на тону сэканомленых энергарэсурсаў затрачана 19,4 тысячы рублёў замест 7,3 тысячы па плане.
Інфармацыя накіравана ў Талачынскі райвыканкам і галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. Таксама за нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў да прадпрыемства і вінаватых асоб прыменяць меры адміністрацыйнай адказнасці.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта