Авторизация
 

Выкананне праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека РБ" абмеркавалі ў Міёрах

 На бягучы год на ахову здароўя раёна выдаткавалі 9,4 мільёна рублёў, што складае 109 працэнтаў да ўзроўню 2019-га. За шэсць месяцаў палову патрацілі, у тым ліку 242 тысячы рублёў непасрэдна на сродкі аховы і вырабы медыцынскага прызначэння пры барацьбе з COVID-19. Эпідэмія адступае, але супрацьстаянне ўсё яшчэ працягваецца. На пасяджэнні райвыканкама медыкам адрасавалі цёплыя словы падзякі за работу і ўручылі ўзнагароды вышэйшых ведамстваў. Сярод тых, хто змагаўся з вірусам на перадавой, – Марыя Батура, Таццяна Сычова, Вольга Піменава, Дар’я Жабёнак, Святлана Празароўская, Ірына Цярэшка (на фота – злева направа). 

Пра выкананне ў Міёрскім раёне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» у 2016 – 2020 гадах ішла размова на пасяджэнні райвыканкама. Яна накіравана на зніжэнне захворваемасці і смяротнасці, прапаганду правільнага ладу жыцця, развіццё і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі. З дакладам выступіла галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая. У абмеркаваннях прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Юлія Аўхукова, дэпутат Віцебскага абласнога Савета па Міёрскай выбарчай акрузе, член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Мікалай Шаўчук. Вёў пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба.

к нагадала галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, для нашага раёна характэрна хутарская сістэма рассялення. Таму для даступнасці медыцынскай дапамогі ніводную лячэбна-прафілактычную ўстанову не зачынілі, на няпоўную стаўку арганізавана работа чатырох ФАПаў. Усяго іх 26. Абслугоўваюць ад 45 чалавек на Урбанаўскім ФАПе да 564-х на Чэраскім. Пры гэтым радыус аказання меддапамогі вар’іруецца ад трох да дзесяці кіламетраў. Пра здароўе сяльчан і гараджан клапоцяцца таксама тры амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, Язненская ўчастковая і Дзісненская бальніца сястрынскага догляду і, канешне ж, ЦРБ.


У Міёрскім раёне выканалі пяць мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2020 год: не дапушчана смяротнасці немаўлят і насельніцтва ад сухотаў, каэфіцыент дзіцячай смяротнасці склаў 29,3 на 100 тысяч дзяцей, ахоп рэабілітацыяй пацыентаў працаздольнага ўзросту – 80,5 працэнта.


У той жа час не ўдаецца палеп- шыць дэмаграфічную сітуацыю. Гэтаму перашкаджае старэнне насельніцтва. Перш за ўсё хвалюе зніжэнне нараджальнасці. За апошнія дзесяць гадоў жанчын фертыльнага ўзросту паменела на 1 496 (30,6 %) і цяпер іх 3 398, у тым ліку 1 560 (45,9 %) старэй за 40. За шэсць месяцаў сёлета на свет з’явілася 78 немаўлят. Паказчык нараджальнасці склаў 8 працэнтаў (2019 – 9,8). Першыя роды – 26,7 % ад агульнай колькасці, трэція і наступныя 33,3 %. Павялічыць нараджальнасць складана. Дапаможа хіба толькі прыток маладых людзей для работы і пастаяннага пражывання на Міёршчыне.


Цяпер у раёне 16 032 дарослыя насельнікі і 3 408 дзяцей да 18 гадоў. 9 981 жыхар працаздольнага ўзросту (62,3 %), 6 051 (37,7 %) – старэйшага, з іх 1 137 (7,1 %) перасягнулі 80-гадовы рубеж. Высокая ў раёне смяротнасць, якая склала 22,1 праміле летась і 21,9 за шэсць месяцаў сёлета. Памерлі 214 чалавек. У структуры агульнай смяротнасці лідзіруюць хваробы сардэчна-сасудзістай – 55,6 %, на другім месцы нервовай сістэмы – 12,1 %, на трэцім новаўтварэнні, на чацвёртым – траўмы і атручванні.


Непакоіць медыкаў смяротнасць у працаздольным узросце. Сёлета не стала 41 чалавека (+6 да ўзроўню 2019 года). Пераважаюць знешнія прычыны і хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы (па 29,3 %), затым ідуць новаўтварэнні, псіхічныя расстройствы і парушэнні ў паводзінах. Ад знешніх прычын загінулі 22 чалавекі, у паловы з іх быў спадарожны дыягназ – алкагольнае ап’яненне. Чатырох не стала з-за атручвання высакаградуснымі напоямі. Васьмёра пазбавілі сябе жыцця пад іх уздзеяннем: гэта сем мужчын і жанчына. Сярэдні ўзрост нябожчыкаў склаў 45 гадоў.


П’янства сур’ёзна пагражае здароўю. Злоўжываюць алкаголем 7,2 % дарослага насельніцтва. Як заўважыла галоўны ўрач, гэта толькі наземная частка айсберга. За тры месяцы ў раёне рэалізавалі амаль 300 тысяч літраў алкагольнай прадукцыі, на аднаго жыхара атрымалася па 53,4 літра, у тым ліку 11,1 л віна і 30,5 л піва.


 Прафілактычную работу са здаровымі людзьмі, накіраваную на своечасовае выяўленне фактараў рызыкі захворванняў, раннюю дыягностыку небяспечных дыягназаў медыкі лічаць галоўнай. Аднак нярэдка пацыенты замоўчваюць свае праблемы. Забываюцца і на рэгулярны прыём медыкаментаў. Часцей за ўсё рэкамендацыі ўрача нядобрасумленна выконваюць мужчыны.


Што да хворых на алкагалізм, іх лягчэй лячыць на раннім этапе. Многія, са слоў Алены Фёдараўны, вяртаюцца да здаровага ладу жыцця і больш не паўтараюць памылак. Тых, хто выпівае на працягу шматлікіх гадоў, вызваліць ад алкагольнай залежнасці практычна нерэальна. З перапынкамі, але зноў бяруцца за чарку.


Гэта праблема ўсіх, звярнуў увагу намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. На нашых вачах людзі співаюцца. Абыякавасць акружаючых, замоўчванне праблемы часцей за ўсё прыводзяць да сумных наступстваў. Нельга праходзіць міма чужой бяды. Трэба дапамагаць чалавеку адумацца і своечасова спыніцца. У гэтым накірунку дапаможа цеснае ўзаемадзеянне органаў улады, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі, СМІ, грамадскіх арганізацый і іншых зацікаўленых структур. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць галоўнай мэты – паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі, а разам з тым зніжэння смяротнасці, павышэння нараджальнасці, павелічэння працягласці актыўнага жыцця нашых грамадзян.


 Звернута ўвага на своечасовую імунізацыю ад грыпу, што таксама ў абавязках кожнага калектыву. Валерый Анатольевіч адзначыў: гэта патрэбна не дзеля статыстыкі, а дзеля здароўя людзей. Станоўчы эфект, як вядома, забяспечваецца толькі пры своечасовым яе правядзенні. Не адмаўляецца той факт, што менавіта масавая імунізацыя засцерагла жыхароў нашага раёна ад цяжкіх форм каронавіруснай інфекцыі.


Калі адольвае хвароба, няма прадукцыйнасці працы, вялікія фінансавыя выдаткі на бальнічныя лісты. Быць здаровымі і дзякуючы гэтаму эканоміць грашовыя рэсурсы – найважнейшая задача медыкаў і грамадскасці, ад яе выканання залежаць дабрабыт і развіццё раёна.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта