Авторизация
 

Дзяржкантроль: да ўборкі збожжавы гатов не ўсе; прыём дакументаў пачынаецца ў вну і ссну

 У дзесяці сельгасарганізацыях Бешанковіцкага, Пастаўскага, Докшыцкага, Аршанскага, Браслаўскага раёнаў 13 – 14 ліпеня выявілі факты нізкай гатоўнасці да ўборкі сельгаскультур камбайнаў і зернеачышчальна-сушыльнага абсталявання.

У ДП «ПалітаддзелецАгра» Бешанковіцкага раёна з сямі збожжаўборачных камбайнаў да работы маглі прыступіць толькі два. У ААТ «Бярозаўскі край», што на Браслаўшчыне, шэсць адзінак тэхнікі не былі гатовы да ўборкі. У ААТ «Замасточанскае» Докшыцкага раёна не завяршылі падрыхтоўку двух збожжаўборачных агрэгатаў. У ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Бешанковіцкага раёна з 13 адзінак былі гатовы тры. Патрабаваўся дробны рамонт і зварачныя работы на зернеачышчальна-сушыльным комплексе ЗСК-30Ш.


Гаспадаркам выдалі рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў і недахопаў. Пра вынікі маніторынгу праінфармавалі райвыканкамы, каб адрэагавалі, у тым ліку прыцягнулі да адказнасці вінаватых службовых асоб. Падобнае не павінна паўтарацца.

Наступны этап –
прыём дакументаў у вну і ссну

Завершаны першы этап уступнай кампаніі. У Віцебскай вобласці ў цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 20 937 чалавек (у 2019 годзе – 24 649). За парушэнне яго парадку былі выдалены два абітурыенты: адзін па матэматыцы за пранос мабільнага, другога загубіла шпаргалка па замежнай мове. З-за тэлефона і летась пацярпеў адзін чалавек.

Далей наступны этап. З 25 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у вну, з 20 ліпеня – у ссну, а таксама ўступныя выпрабаванні. Варта адзначыць, што інфармаванне пра прыём дакументаў спыняецца ў 15.00 апошняга дня. Допуск ва ўстанову адукацыі, дзе размешчана прыёмная камісія, завяршаецца ў 18.00. З гэтага часу яна ўжо не будзе выдаваць дакументы, каб абітурыенты змаглі падаць іх на другую спецыяльнасць. Пры тым прыме іх ад усіх, хто знаходзіцца ў будынку.


Як і ў ходзе цэнтралізаванага тэсціравання, падчас уступных экзаменаў забараняецца:
праносіць і (ці) выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі;
размаўляць, перасаджвацца без дазволу экзаменатараў, абменьвацца білетамі, бланкамі вуснага адказу і рабочымі запісамі.


У выпадку парушэнняў адказ ці пісьмовая экзаменацыйная работа не ацэньваюцца, і абітурыент да наступнага іспыту не дапускаецца. Пераздача не дазваляецца.
Па выніках кантролю летась была выдалена абітурыентка за выкарыстанне мабільніка падчас экзамену па біялогіі ў акадэміі ветэрынарнай медыцыны.


У мінулым годзе на дзённую бюджэтную форму навучання ў пяць дзяржаўных вну Віцебшчыны паступалі 3 357 абітурыентаў пры плане набору 2035, на завочную бюджэтную – 755 пры патрэбе 269. Сярэдні конкурс па вобласці на поўны курс навучання склаў 1,65 чалавека на месца. У Віцебскім дзяржаўным медуніверсітэце быў 1,96 чалавека на месца, у педуніверсітэце – 1,83, тэхналагічным – 1,77, Полацкім дзяржуніверсітэце – 1,69, ветакадэміі – 1,16. Найбольш паступала ў ВДУ на «Правазнаўства» – на месца прэтэндавалі 12,7 чалавека, у ПДУ на такі ж факультэт быў конкурс 5,75. У тэхналагічным універсітэце карыстаўся папулярнасцю факультэт «Дызайн (віртуальнага асяродку)» – 4,3, у ветакадэміі «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» (3,4), у медуніверсітэце «Стаматалогія» – 2,7.


Камітэт дзяржкантролю вобласці працягвае сачыць за ходам уступнай кампаніі. Звароты па спрэчных і праблемных пытаннях прымаюць камісіі па кантролі, якія функцыянуюць на базе кожнай навучальнай установы. Іх можна агучыць падчас гарачых ліній. У рабочыя дні тэлефануйце з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) у Віцебск 8 (0212) 37 61 82, Полацк 8 (0214) 74 87 50, Оршу 8 (0216) 51 09 27. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта