Авторизация
 

Прыём грамадзян у Міёрах правёў Анатоль Ліневіч

Зямельныя супярэчнасці, дрэнная якасць пітной  вады, праблема з прызначэннем пенсіі, завышаная, па меркаванні жыльца, сума па прыватызацыі дома – з такімі пытаннямі звярталіся асабіста і па тэлефоне да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча. 

Кожнага Анатоль Канстанцінавіч выслухаў, прапанаваў варыянты рашэння. Разабрацца найхутчэй можна хіба толькі ў адным выпадку. Напрыклад, на мясцовым узроўні трэба дапамагчы сяльчанцы падабраць рабочае месца па сіле і стане здароўя, каб выпрацавала двухгадовы страхавы стаж, якога не хапае да прызначэння працоўнай пенсіі.


 Тэму ацяплення дамоў і гарачага водазабеспячэння з дапамогай электрычных катлоў закрануў ветэран сельгаспрацы Іван Пашкоўскі ад імя аднавяскоўцаў з аграгарадка Туркова. Трывалая мясцовая гаспадарка, звыш ста двароў, свая школа, дзе больш за 80 вучняў. Прэстыжны статус вёсцы падыходзіць, толькі на ўмовы пражывання ніяк не ўплывае. Газіфікацыя сюды не дайшла, ацяпляюцца па-даўнейшаму дрывамі. З набліжэннем уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС з’явілася надзея, што да даброт цывілізацыі рукой падаць. Аднак у электрасетках патлумачылі: тэхнічнай магчымасці павялічыць спажываемую туркоўскімі абанентамі магутнасць няма.

Тут жа ўзнікае спадарожнае пытанне: што можа ўтрымаць моладзь у вёсцы, якую статус аграгарадка не змяніў?
– Выкарыстоўваць электракатлы для ацяплення сельскіх дамоў жадаюць жыхары многіх рэгіёнаў. Патрэбны час, каб адпрацаваць механізм дзеянняў і прыняць канчатковае рашэнне, – адзначыў памочнік Прэзідэнта. – У цэлым жа ў працэсе паляпшэння ўмоў жыцця на сяле неабходна сістэмнасць. Тут ключавая роля комплекснага вырашэння спадарожных пытанняў адукацыі, аховы здароўя, транспартных зносін. На мясцовым узроўні неабходна вылучаць першачарговыя задачы і паступова іх вырашаць.
Надзвычай распаўсюджаныя зямельныя супярэчнасці, прычым па ўсёй вобласці. Таму Анатоль Ліневіч лічыць, што наступныя прыёмы грамадзян павінны праходзіць у прысутнасці спецыялістаў землеўпарадкавальнага ведамства, каб адразу дэталёва разбірацца ў сутнасці акрэсленых пытанняў.


 У развагах над праблемамі людзей, памочнік Прэзідэнта цікавіўся жыццём на Міёршчыне, у прыватнасці, як тут заклапочаны паляпшэннем дабрабыту насельніцтва, ці адчуваюць падтрымку ветэраны працы, што зрабілі для бяспечных канікулаў школьнікаў.
Не менш важнае для Анатоля Канстанцінавіча, як жыццёвыя працэсы адлюстроўваюць у мясцовай прэсе. Па публікацыях зроблены вывад, што раённая газета набліжана да простага чалавека, ён – ключавая фігура на яе старонках. На думку памочніка Прэзідэнта, правільна, што з першай паласы ўсміхаюцца аграрыі, працаўнікі вытворчай і сацыяльнай сфер дзейнасці, маладыя спецыялісты. Гэта індыкатар высокай ацэнкі іх намаганняў на дабрабыт і развіццё раёна. Каштоўнымі прызнаны матэрыялы пра землякоў, якія змагаліся за мір на зямлі ў гады вайны.


Пасля прыёму грамадзян Анатоль Канстанцінавіч сустрэўся з рэзервам кадраў, наведаў галоўную будоўлю раёна – металапракатны завод, ацаніў дзейнасць іншых прадпрыемстваў.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта