Авторизация
 

Жыхары Міёрскага раёна задалі свае пытанні начальніку галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Юрыю Крывашэеву

  Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае практыку прамых телефонных ліній і асабістых прыёмаў грамадзян. Жыхары Міёрскага раёна задалі свае пытанні начальніку галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі ведамства Юрыю Крывашэеву.

На закінутым участку стаіць разгалістая векавая ліпа, сусед не з’яўляўся дома ўжо некалькі гадоў, а дрэва стала трухнець. З сумненнем, што выстаіць пад напорам чарговага ветру, на прамую лінію звярнуліся жыхары Паштовага завулка ў райцэнтры. Пад пагрозай хаты і лінія электраперадач. Гэту праблему прадстаўнікі раённай улады вырашаць на працягу некалькіх дзён.


  Складаней сітуацыя з Аляўцінай Кандратовіч (на фота злева). Шмат гадоў доўжыцца яе перапіска з органамі ўлады па пытанні афармлення зямельнага надзела. Прапанаваным рашэннем не задаволена. Працягвае шукаць праўду на прыёмах у прадстаўнікоў вышэйшых ведамстваў. Афіцыйных адказаў на звароты безліч. З пісьмамі пазнаёміла Юрыя Васільевіча. Зразумеўшы сутнасць праблемы, ён папрасіў Аляўціну Іванаўну адгукнуцца на прапанаванае раённай уладай рашэнне, якое абумоўлена заканадаўчымі нормамі.


Крэдытаатрымальнік Антаніна Лявіцкая лічыць, што яшчэ ў 2018 годзе разлічылася з банкам, а з яе заробку і сёння вылічваюць плацяжы на яго карысць. Жанчыне рэкамендавалі звярнуцца на прыём да кіраўніцтва фінансавай установы, каб высветліць, што было прапісана ў крэдытным дагаворы. Там абавязаны выслухаць і даць зразумелы адказ. І ўсім ўрок на будучае: падпісваць фінансавыя дакументы лепш у прысутнасці юрыдычна адукаванага чалавека.


– Унікаць у сутнасць праблем грамадзян – патрабаванне Кіраўніка дзяржавы, – падвёў вынікі прыёмнага дня Юрый Крывашэеў. – Мы наведаемся ў кожны куточак краіны, каб трымаць руку на пульсе часу. Менавіта ў такіх маляўнічых мясцінах жыццё бурлівае: будуюцца заводы, ствараюцца рабочыя месцы, працуюць і выхоўваць дзяцей нашы людзі. Іх дабрабыт непасрэда залежыць ад работы ўлады на месцах.


Перад ад’ездам начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта наведаўся на металапракатны завод.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта