Авторизация
 

Дзяржкантроль: гарачая лінія, тэрміны рэгістрацыі на ЦТ, арэнда з адтэрміноўкай

 Для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў пры прымяненні норм указа ад 16 красавіка 2020 года 
№ 131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя» ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці 25 – 28 мая дзейнічае гарачая лінія. Звароты прымаюцца з 10.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах 
8 (0212) 37 61 94 і 37 61 53.

Зарэгістравацца
на ЦТ да 1 чэрвеня

Тэрмін рэгістрацыі абітурыентаў для цэнтралізаванага тэсціравання сёлета застаўся ранейшым і завершыцца 1 чэрвеня ў 18.00.

Указам ад 7 мая 2020 года № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе» зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў. Яе старшынёй прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.


У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета тэрмін правядзення тэсціравання змешчаны на больш позні. Першае пройдзе 25 чэрвеня. Аднак тэрмін рэгістрацыі абітурыентаў завершыцца 1 чэрвеня ў 18.00.


Штогод у Камітэт вобласці паступаюць званкі ад непаспеўшых ва ўстаноўлены тэрмін зарэгістравацца, аплаціць ці атрымаць пропуск. Таму звяртаем увагу, што ўжо з 2 чэрвеня гэта не будзе магчыма нават па самай уважлівай прычыне.


Падрабязная інфармацыя аб электроннай рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Арэнда
з адтэрміноўкай

Прааналізавалі звароты суб’ектаў гаспадарання ў мясцовыя органы ўлады па пытаннях арэндных плацяжоў ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Усяго за сакавік – красавік з хадайніцтвам аб зніжэнні памеру арэнднай платы за карыстанне памяшканнем і прадастаўленні адтэрміноўкі звярнулася звыш 1 100 суб’ектаў вобласці, у тым ліку калектыўна. Большасць зваротаў разгледжаны да 20 красавіка. У зніжэнні памераў арэнднай платы ці павышальных каэфіцыентаў да базавай стаўкі было адмоўлена. За прадастаўленнем адтэрміноўкі рэкамендавалі звярнуцца да ўласніка маёмасці. Аднак ва ўказаны перыяд на заканадаўчым узроўні гэтыя пытанні не былі ўрэгуляваны.


24 красавіка Прэзідэнт падпісаў Указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Згодна з ім, юрыдычным асобам незалежна ад формы ўласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам рэкамендавана прадастаўляць арандатарам з улікам аб’ёму іх выручкі адтэрміноўку па аплаце арэнды, а таксама змяншаць яе памер. У прыватнасці, дакумент дазваляе арандатарам да 30 верасня адтэрміноўку з растэрміноўкай арэнднай уплаты па 31 снежня за карыстанне нерухомай маёмасцю.


У сувязі з гэтым Камітэт дзяржкантролю вобласці просіць суб’ектаў гаспадарання па магчымасці знізіць негатыўныя наступствы, звязаныя з эпідэміялагічнай абстаноўкай, і звярнуцца да арэндадаўцаў, каб атрымаць указаную падтрымку. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 344
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 577
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 237
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 511
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 145
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 575
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 704
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 июля 2020
Александр, Анатолий, Антон, Василий, Георгий, Герасим, Иван, Константин, Марк, Михаил, Филипп

Именины 15 июля 2020
Арсений

Госці краін

free counters
Партнеры сайта